Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Галасаваньні/Распаўсюджваньне дзьвюхмоўя на назвы артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове
Меркаваньні
[рэдагаваць крыніцу]Мда. Камэнтары залішнія. Але яскравы прыклад падмены прадмету спрэчкі і давядзеньня ўжо падмененага прадмету да абсурду. А таксама поўнае нежаданьне канструктыўнай супрацы. --Red_Winged_Duck 22:46, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Зараз вы гаворыце пра населеныя пункты і адміністрацыйныя адзінкі і спасылаецеся на закон дзьмюхмоўя. Заўтра хто-небудзь будзе таксама спасылацца на гэты закон і патрабаваць назвы рэк і азёраў па-расейску. І г.д. І трэба будзе падпарадкоўвацца. Я ўсё аб'яднаў і выставіў на галасаваньне. Калі ласка, галасуйце. --Ліцьвін 23:17, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Пытаньне галасаваньня некарэктнае, таму што ў такім выглядзе праблемы не было і — па другое — усё ў кучу: кожны пункт мусіць разглядацца асобна. —zedlik 23:29, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Закон адзін, трактоўка закона адна, ня бачу нічога некарэктнага. У любым выпадку закон патрабуе менавіта гэта. А падганяць яго зараз толькі пад населеныя пункты і адміністрацыйныя адзінкі сапраўды некарэктна, бо для закона няма розьніцы што гэта, ці возера, ці населены пункт, ці рэчка, ці чалавек... --Ліцьвін 23:52, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Панове, давайце нарэшце правядзем нармальную дыскусію на гэты конт. Нават калі згадзіцца дадаваць назву па-расейску толькі да беларускіх населеных пунктаў толькі праз тое, што гэтая мова ў іх шырока выкарыстоўваецца, то ў галасаваньні я прывёў супрацьлеглыя прыклады з блізкіх нам моўных падзелеў — украінскага, летувіскага, латыскага, эстонскага, румынскага (Кішынёў) і казаскага. Ну няма там падобнай практыцы, і нам яна сто гадоў не патрэбная. --Казімер Ляхновіч 00:10, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Згодны, толькі як?.. —zedlik 01:00, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Калі б я ведаў) Можна хаця б тут зноўку паспрабаваць — мо, што атрымаецца... --Казімер Ляхновіч 01:22, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Проста некаторым трэба скончыць дэмагогію. Гэтае галасаваньне — адзін са спосабаў. --Ліцьвін 01:24, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- У якой з гэтых краінаў расейская мова зьяўляецца дзяржаўнай? Размова вядзецца пра аднастайнасьць прадстаўленьня для ўсіх населеных пунктаў усіх краінаў, а ня толькі Беларусі. Тое, чым займаецца спадар Ліцьвін — гэта суцэльнае перакручваньне прадмету размовы, калі ён ня хоча нармальнага дыялёгу, яго і ня будзе. --Red_Winged_Duck 08:29, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Па мне дык лепей замест расейскай падаваць школны правапіс... Мінск і г.д. Бо калі прыняць тое, што закон РБ аб дзьвумоўі распаўсюджваецца на нашу Вікіпэдыю, дык тады і іншыя законы распаўсюджваюцца... Тады трэба падаваць паралельна і Сьцяг РБ і Гэрб РБ, а не бел-чырвона-белы і Пагоню.. --Ruslan Raviaka 08:38, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Слушна. Дарэчы, з абласьцямі і раёнамі Беларусі я гэтак і рабіў. --Казімер Ляхновіч 09:24, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- У гэтых краіных аб'ектыўная моўная сытуацыя падобная да беларускай. Ну а Вікіпэдыя, як мне здавалася, павінна кіравацца менавіта аб'ектыўнымі чыньнікамі, а ня нейкімі напаўзлачыннымі законамі той ці іншай краіны. --Казімер Ляхновіч 09:23, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Аб’ектыўным якраз зьяўляецца існаваньне закону (а напаўзлачынны ён альбо не — гэта ўжо суб’ектыўнае меркаваньне, якое якраз ня мусіць прысутнічаць у Вікіпэдыі). Асабіста мне таксама не падабаецца гэты закон, але калі мы прымаем аднастайнасьць афармленьня артыкулаў для населеных пунктаў, дык і выключэньняў быць ня мусіць, бо афіцыйнасьць мовы вызначаецца адназначна. Ня будзе расейская мова афіцыйнай у Беларусі — ня будзе і такога пытаньня. --Red_Winged_Duck 09:55, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Ды тады і клясычны правапіс з'яўляецца па-за законам РБ... Мо ўсё што мы тут робім гэта "незаконна" і нават калі падумаць - ЗЛАЧЫННА! Афіцыйныя таблічкі на ўезьдзе і выезьдзе у населенны пункт пішуцца толькі па беларуску... назвы вуліц ў сталіцы таксама толькі па беларуску, (у Баранавічах таксама)... --Ruslan Raviaka 11:16, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Па-першае, гэты закон (пра правапіс) яшчэ не ўступіў у сілу. Па-другое, у Менску можна знайсьці дастаткова шыльдаў з назвамі вуліц, якія напісаныя на расейскай мове. Па-трэцяе, пытаньне вядзецца пра аднастайнасьць афармленьня назваў населеных пунктаў, а не пра правапіс альбо нешта іншае, навошта вы ўвесь час падмяняеце прадмет гутаркі? --Red_Winged_Duck 11:55, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Па-першае, гэты закон (пра правапіс) яшчэ не ўступіў у сілу. А што будзем рабіць калі ўступіць? Гэта ж таксама закон Рэспублікі Беларусь. Будзем праводзіць галасаваньне па самаліквідацыі? --Ліцьвін 12:04, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Закон РБ пра правапіс ня мае дачыненьня да Вікіпэдыі тарашкевіцай, бо ён яе проста не рэгулюе. Нават калі тарашкевіца будзе тройчы забароненая да афіцыйнага ўжытку ў РБ, яна не перастане існаваць як зьява. —zedlik 12:52, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Па-першае, гэты закон (пра правапіс) яшчэ не ўступіў у сілу. Па-другое, у Менску можна знайсьці дастаткова шыльдаў з назвамі вуліц, якія напісаныя на расейскай мове. Па-трэцяе, пытаньне вядзецца пра аднастайнасьць афармленьня назваў населеных пунктаў, а не пра правапіс альбо нешта іншае, навошта вы ўвесь час падмяняеце прадмет гутаркі? --Red_Winged_Duck 11:55, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Ды тады і клясычны правапіс з'яўляецца па-за законам РБ... Мо ўсё што мы тут робім гэта "незаконна" і нават калі падумаць - ЗЛАЧЫННА! Афіцыйныя таблічкі на ўезьдзе і выезьдзе у населенны пункт пішуцца толькі па беларуску... назвы вуліц ў сталіцы таксама толькі па беларуску, (у Баранавічах таксама)... --Ruslan Raviaka 11:16, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Аб’ектыўным якраз зьяўляецца існаваньне закону (а напаўзлачынны ён альбо не — гэта ўжо суб’ектыўнае меркаваньне, якое якраз ня мусіць прысутнічаць у Вікіпэдыі). Асабіста мне таксама не падабаецца гэты закон, але калі мы прымаем аднастайнасьць афармленьня артыкулаў для населеных пунктаў, дык і выключэньняў быць ня мусіць, бо афіцыйнасьць мовы вызначаецца адназначна. Ня будзе расейская мова афіцыйнай у Беларусі — ня будзе і такога пытаньня. --Red_Winged_Duck 09:55, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Па мне дык лепей замест расейскай падаваць школны правапіс... Мінск і г.д. Бо калі прыняць тое, што закон РБ аб дзьвумоўі распаўсюджваецца на нашу Вікіпэдыю, дык тады і іншыя законы распаўсюджваюцца... Тады трэба падаваць паралельна і Сьцяг РБ і Гэрб РБ, а не бел-чырвона-белы і Пагоню.. --Ruslan Raviaka 08:38, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Прашу прабачэньне за поўнаю пасьлядоўнасьць і абагульненьне. Я прыбраў з галасаваньня тое, што ня тычыцца Беларусі. Калі правіла будзе прынята, то прыйдзецца праводзіць дадатковае галасаваньне па гэтым пытаньні. --Ліцьвін 11:24, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Прапанова кампрамісу
[рэдагаваць крыніцу]Улічваючы, што гледзячы па абмеркаваньнях, большасьць удзельнікаў усё ж супраць дубляваньня назваў на расейскай мове, а таксама той факт, што пры гэткім падыходзе сапраўды цяжка абмежавацца толькі населенымі пунктамі, і можна апэляваць што такі ж падыход павінен прымяняцца для іншых геаграфічных адзінак, назваў установаў і г.д., прапаную наступную кампрамісную фармулёўку:
- У пачатку артыкула пра геаграфічныя адзінкі, назвы ўстановаў і інш., якія адносяцца да сучаснай Беларусі, падаваць назвы выключна на беларускай мове (клясычным правапісам, і дадаткова афіцыйным правапісам ды гістарычныя/мясцовыя назвы таксама на беларускай мове, калі яны адрозьніваюцца ад першага), нягледзячы на існаваньне правіла (нефармальнага на дадзены момант) падаваць такія назвы на беларускай і ўсіх дзяржаўных мовах краіны, да якой адносяцца адпаведныя аб'екты апісаньня. Выключэньнем зьяўляюцца невялікія геаграфічныя адзінкі, назвы каторых на беларускай мове на дадзены момант аўтарам артыкула ня могуць быць спраўджаны, не «на вуснах» і пераклад/літарацыя на беларускую мову каторых можа быць не адназначным ці такі пераклад выклікае цяжкасьці ў аўтара артыкула. У гэтым выпадку дазваляецца ў дужках падаваць назву на расейскай мове. Іншым ўдзельнікам, каторыя ці могуць спраўдзіць гэтую назву на беларускай мове ў нейкіх крыніцах, ці дакладна ведаюць як расейскую назву правільна перакласьці на беларускую, дазваляецца пазьней выдаліць назву на расейскай мове, але з абавязковым пазначэньнем крыніцы альбо з абгрунтаваньнем перакладу назвы на беларускую мову на старонцы абмеркаваньня. Дадаваць наўпрост расейскую назву ў існыя артыкулы не дазваляецца, калі ж ў рэдактара артыкула ўзьнікаюць пытаньні, што да перакладу на беларускую мову, гэтыя сумневы трэба зьмясьціць спачатку на старонцы абмеркаваньня і, толькі калі будзе вызначана, што пераклад сапраўды можа быць не адназначным, дадаць расейскую назву ў сам артыкул.
--Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:03, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Добрая прапанова Але лепш рабіць так: калі ўдзельнік ня ведае як правільна перакласьці, то лепш артыкул адразу не ствараць. Спытаць. Калі ўдзельнік(і) не дапамаглі, то артыкул можна стварыць, і ў гутарках пазначыць няўпэўненасьць. У гутарках пажадана, але неабавязкова, пісаць на беларускай мове. --Ліцьвін 11:51, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- І ў любым выпадку галасаваньне павінна працягвацца. Бо яшчэ няма пацьвярджэньня, што большасьць удзельнікаў супраць дубляваньня назваў на расейскай мове. --Ліцьвін 11:51, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Я супраць пазначэньня наркамаўкі. Які ў гэтым сэнс, калі любая назва можа быць лёгка ператвораная з зыходнай формы шляхам прыбіраньня пэўнай колькасьці мяккіх знакаў паводле вядомых правілаў? —zedlik 13:14, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Я меў на ўвазе больш складаныя сытуацыі. Бярэсьце - Брэст, Менск - Мінск, Койданава - Дзяржынск. Адрозьненьне мяккімі знакамі можна лічыць адсутнасьцю адрозьненьняў. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 13:20, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Супраць гэтага, для гэтага існуе наркамаўка. Але калі большасьць прагаласуе за гэта, то прыйдзецца падпарадкоўвацца. Дарэчы, а як у наркамаўцы? --Ліцьвін 13:29, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Я меў на ўвазе больш складаныя сытуацыі. Бярэсьце - Брэст, Менск - Мінск, Койданава - Дзяржынск. Адрозьненьне мяккімі знакамі можна лічыць адсутнасьцю адрозьненьняў. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 13:20, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Я супраць пазначэньня наркамаўкі. Які ў гэтым сэнс, калі любая назва можа быць лёгка ператвораная з зыходнай формы шляхам прыбіраньня пэўнай колькасьці мяккіх знакаў паводле вядомых правілаў? —zedlik 13:14, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Калі так, то справа не ў наркамаўцы. Дзяржынск зьяўляецца настолькі ж наркамаўскім, наколькі і тарашкевічным. Як і Койданава. Гэта ўжо справа лексыкі, а ня правапісу. І таму згадваньне такіх назваў на маю думку зьяўляецца цалкам дапушчальным, хоць, магчыма, мне асабіста ня вельмі хацелася б іх там бачыць. —zedlik 16:24, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Памылка ў назьве галасаваньня
[рэдагаваць крыніцу]Дарэчы, у назьве галасаваньня памылка — трэба пісаць «закону». --Red_Winged_Duck 12:09, 12 сакавіка 2009 (UTC)