Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія імёны
Пачатак
[рэдагаваць крыніцу]Вось і стварыў накід. Больш-менш спрэчныя моманты дададзены. Абавязкова зьвярніце ўвагу на крыніцы прыведзеныя ўнізе. Думаю, цяпер можна і галасаваньне ладзіць. --Ліцьвін (гутаркі) 22:00, 14 лістапада 2012 (FET)
- Пакуль ня бачу, за што галасаваць. Дзе напісана, у якіх выніках выкарыстоўваюцца беларускія адпаведнікі? Няма прыкладаў. Грэгарыянскі каляндар прапануецца перанесьці ў Рыгораўскі каляндар? Адная частка дублюе арт. 17 БКП-2005. Другая (дакладней, адзін радок) — для POV-пушынга ў абмеркаваньні артыкула Афанасі Філіповіч (назіраецца дзікунская неадпаведнасьць, дзе ў іншых выпадках імёны на -ій замяняюцца на -і, што артаграфічна слушна, але Афанасі ў асноўныя ня вынесены). Замест карыстаньня існымі правіламі (галоўным чынам, датычных аўтарытэтных крыніц, а таксама артаграфічнымі) і здаровым глуздам выдумляюцца незразумелыя палітыкі, якія толькі зьбіваюць з панталыку людзей. — Wizardist г +у 22:37, 14 лістапада 2012 (FET)
- Таксама ня бачу яснай фармулёўкі правіла, толькі ўводзіны і сьпіс, якім не зразумела як карыстацца. У такой спрэчнай тэме на кожнае імя мусіць быць прастаўленая крыніца і ня ў выглядзе сьпісу літаратуры ўнізе, а ў выглядзе зноскі для кожнага варыянту. Тое ж імя Анастасія прысутнічае ў слоўніку «Нашай Нівы» (чаму ён, дарэчы, праігнараваны?), чаму яно тады трапіла ў варыятыўныя, а не асноўныя? У цяперашнім выглядзе такі варыянт ня можа лічыцца правілам і нават прэтэндаваць на ролю правіла. --Red_Winged_Duck 23:45, 14 лістапада 2012 (FET)
- Дзякуй за заўвагі, адрэагую. А пра Настасьсю я ўжо столькі напісаў, прывёў крыніцаў, што проста для здароўя небясьпечна штосьці зноў паўтараць і тлумачыць. --Ліцьвін (гутаркі) 19:01, 15 лістапада 2012 (FET)
- Патлумачце, калі ласка, чаму вы ігнаруеце слоўнік «Нашай Нівы»? --Red_Winged_Duck 21:45, 15 лістапада 2012 (FET)
- Дзякуй за заўвагі, адрэагую. А пра Настасьсю я ўжо столькі напісаў, прывёў крыніцаў, што проста для здароўя небясьпечна штосьці зноў паўтараць і тлумачыць. --Ліцьвін (гутаркі) 19:01, 15 лістапада 2012 (FET)
Хачу таксама заўважыць, што пераважная большасьць імёнаў, якія зьмешчаныя ў табліцы як «варыятыўныя» наўпрост супярэчаць п. 17 БКП-2005, там яўна сказана, што адзінамагчымыя формы: Анатоль, Аркадзь, Васіль і г. д., адпаведна іх ужываньне нават як варыятыўных супярэчыць Вікіпэдыя:Правапіс. Пры гэтым цалкам незразумела, чаму Антоні, Валеры, Яўстахі прыводзяцца як асноўныя, а Афанасі як варыятыўнае, хаця яно не супярэчыць гэтаму ж п. 17. --Red_Winged_Duck 20:58, 16 лістапада 2012 (FET)
- Анатоль, Аркадзь, Васіль і г. д. — слушная заўвага, трэба перапрацаваць. Я дадам дадатковы слупок. Афанасі — варыянт беларускага ўласнага імя Апанас, крыніца прыведзена. --Ліцьвін (гутаркі) 22:17, 16 лістапада 2012 (FET)
Прапановы
[рэдагаваць крыніцу]Меркаваньні
[рэдагаваць крыніцу]- Асноўнае меркаваньне я ўжо выказаў вышэй (у тым ліку пра POV у абмеркаваньні Афанасі Філіповіч), але перачытаў прэамбулу яшчэ раз. Мабыць, я перабольшваю, але праглядваецца тут нейкі нездаровы пурызм і русафобія, прабачце мне за такую адзнаку. Ты, Ліцьвіне, пішаш гістарычныя беларускія імёны, якія ўсё часьцей перакладаюцца зь іншай мовы прама, ня ўлічваючы пры гэтым наяўнасьці адпаведных беларускіх уласных найменьняў, але я дагэтуль не зразумеў дакладна што значаць «гістарычныя беларускія імёны». Ніводнае зь пералічаных не зьяўляецца гістарычна беларускім, усе — асвоеныя ў розныя часы формы лацінскіх, грэцкіх і г. д. Па лёгіцы фразы, напісанай у прэамбуле, стаецца, што мусім ня толькі «быццам бы абруселыя» імёны перакладаць, улічваючы наяўнасьць адпаведных беларускіх уласных найменьняў, як то: Георг Буш, Антон/Антоні/Антось Гопкінз, Кандрат I (кароль Нямеччыны) і г. д. Дарэчы, дзе ж Ян (Ян Кенэдзі гучыць няблага), напрыклад, іншыя эвангельскія імёны? Таму яшчэ раз прашу не даводзіць чыста артаграфічнае пытаньне да абсурду. — Wizardist г +у 01:49, 18 лістапада 2012 (FET)
- Дзякуй за меркаваньне. Паправіў. Нажаль чыста артаграфічнае пытаньне ўжо даведзена да абсурду, і, як вынік, мы бачым відавочнае ігнараваньне Вікіпэдыя:Правапіс. А я спрабую выправіць гэтую сытуацыю. --Ліцьвін (гутаркі) 09:53, 18 лістапада 2012 (FET)
- Памылка ўсёй гэтай ідэі з правілам — разглядаць імёны адасоблена ад асобаў, чым парушаецца правіла ВП:5С#2 пра нэўтральны пункт гледжаньня, а менавіта ігнараваньне крыніцаў, датычных тэмы артыкула. Паводле відавочнай практыкі, у нашым разьдзеле існуе карэляцыя паводле артаграфіі, але ня больш. Менск мы пішам, бо ўжываецца крыніцамі, а Нацыянальны аэрапорт Мінск пішам, бо карыстаемся здаровым глуздам (але і крыніцы ўжываюць такі варыянт). У нас ужо ёсьць пятая калёна у выглядзе Вікіпэдыя:Галасаваньні/Выкарыстаньне сынанімічных словаў у Вікіпэдыі толькі з-за таго, што два-тры чалавекі з-за аднаго слова пачынаюць вайну правак. :) Каб гэта тычылася тэмы артыкула, то справа, інакш жа гэта толькі праекцыя пэўных псыхалягічных комплексаў. — Wizardist г +у 14:13, 18 лістапада 2012 (FET)
- Сапраўды, проста неадукаваныя людзі пішуць такія кнігі і зборы правілаў, яны нават ня ведаюць, што імя асобы залежыць ад прозьвішча і ні ў якім разе нельга «разглядаць імёны адасоблена ад асобаў». Прабачце, надакучыла. Калі ласка, ці канструктыўныя заўвагі ці нічога. --Ліцьвін (гутаркі) 14:35, 18 лістапада 2012 (FET)
А да чаго наогул у правіле калёнка «на расейскай мове», калі большасьць імёнаў маюць грэцкае і лацінскае паходжаньне, а расейская мова ня мае ніякага дачыненьня да гэтага разьдзелу Вікіпэдыі? І ў актуальным варыянце правіла я бачу, што правіла ствараецца выключна для пары Настасься/Анастасія, бо ўсе астатнія варыянты ня маюць ніякай варыятыўнасьці. --Red_Winged_Duck 12:39, 18 лістапада 2012 (FET)
- Атрымліваецца, калёнка «на расейскай мове» для прыклада. Калі глядзець у вузкім сэнсе, то сапраўды правіла ствараецца для пары Настасься/Анастасія (пакуль толькі яна з варыятыўнасьцю), а ў шырокім — калі ўзьнікла пытаньне з парай Настасься/Анастасія, то абавязкова ўзьнікнуць пытаньні і зь іншымі парамі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:57, 18 лістапада 2012 (FET)