Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Істотныя артыкулы/Сьпіс істотных артыкулаў паводле памеру

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Як часта абнаўляецца сьпіс[рэдагаваць крыніцу]

Як часта абнаўляецца сьпіс? Апошняе абнаўленьне было ажно 25 лютага. --Dymitr 14:18, 19 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Абнаўляецца ўручную. Калі не забудуся, запушчу абнаўленьне ў пачатку наступнага тыдня. —zedlik 17:35, 19 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Дзякуй. Ці магу я абнаўляць сьпіс? Буду сачыць за ім і абнаўляць раз на тыдзень ці на два. --Dymitr 23:07, 22 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Сьпіс артыкулаў бярэцца з Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы, таму калі тут памылка, то варта выпраўляць яе ў асноўным сьпісе. Іначай усе выпраўленьні тут згубяцца, бо папярэдні зьмест гэтай старонкі ня ўлічваецца пры яе абнаўленьні. Пасьля абнаўленьня гэтага сьпісу выпраўленьні, зробленыя ў Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы, будуць улічаныя і тут. —zedlik 01:00, 25 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Элан Т'юрынг[рэдагаваць крыніцу]

Чаму артыкул Элан Т’юрынг заўсёды знаходзіцца напачатку сьпісу з 48 сымбалямі? --Dymitr 23:39, 2 красавіка 2011 (EEST)

Пакуль не магу сказаць, трэба праверыць код. —zedlik 23:56, 2 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Выправіў. Цяпер, здаецца, усё працуе карэктна. Паставіў аўтаабнаўленьне сьпісу праз кожныя 2 дні а 23:20 па беларускім летнім часе: паглядзім, як будзе працаваць. —zedlik 20:50, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Абнаўленьне зьвестак[рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс не абнаўляецца ўжо амаль тыдзень. --Dymitr 09:15, 2 кастрычніка 2011 (EEST)[адказаць]

Зноўку праблемы абнаўленьня[рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс не абнаўляецца з 14 лістапада 2012 году. Ці магчыма яго зноўку запусьціць? --Dymitr 14:22, 12 студзеня 2013 (FET)

Дзякуй за паведамленьне! Я паглядзеў лог — робат запускаецца, стварае сьпіс, але ня можа залагініцца ў Вікіпэдыю, захаваць старонку. Буду шукаць, як гэта можна выправіць. —zedlik 16:03, 12 студзеня 2013 (FET)
Я выправіў памылку і пералічыў сьпіс. Цяпер зноў мусіць працаваць карэктна. Калі яшчэ зьявяцца якія-небудзь праблемы — паведамляйце. —zedlik 03:53, 21 студзеня 2013 (FET)