Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Істотныя артыкулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

А для чаго тлустым выдзеленыя некаторыя артыкулы? Wizardist г 14:04, 17 лютага 2010 (UTC)

«Top-priority entries, which are deemed especially necessary for any Wikipedia to have, are marked in bold». --Red_Winged_Duck 14:08, 17 лютага 2010 (UTC)

Клясыфікацыя[рэдагаваць крыніцу]

У Ангельскай Вікіпэдыі створана вельмі добрая клясыфікацыя артыкулаў: акрамя абраных, добрых і накідаў ёсьць яшчэ артыкулы A-, B-, C-, а таксама невялікія артыкулы (ня накіды, але яшчэ не паўнавартасныя. Вось прыклад. Я разумею, што нам яшчэ ляцець і пярдзець нават да гэтай якасьці як «нуу ўжо ня накід», але ж трэба таксама неяк упарадкаваць, каб піпл ведаў, дзе патрэбная яго дапамога. І {{Іконка}}.

Я гэта ўсё спачатку хацеў сам зрабіць, але зразумеў, што 1)занадта шмат для аднаго; 2)не па-вікіпэдыйнаму :) Wizardist г 20:38, 23 лютага 2010 (UTC)

Нэральна, на маю думку. Дапамога патрэбная ва ўсіх нявыбраных артыкулах артыкулах увогуле і накідах у прыватнасьці :) —zedlik 23:21, 23 лютага 2010 (UTC)

Абнаўленьне зьвестак[рэдагаваць крыніцу]

Трэба цалкам пераробліваць сьпіс, бо па сутнасьці тут мусіць быць вэрсія 1.2 з апошнімі зьменамі, а ў нас чамусьці вісіць вэрсія 1.1 ад 2008 году. —zedlik 19:27, 1 жніўня 2010 (UTC)

Думаю, перанесьці ня будзе складана. Wizardist г 19:30, 1 жніўня 2010 (UTC)

Вэрсія 1.1[рэдагаваць крыніцу]

А ў чым розьніца паміж Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы/Вэрсія 1.1 і Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы? Паводле апісаньня — адзін і той жа сьпіс, а рэальна — абсалютна розныя сьпісы. Трэба прыводзіць да аднаго варыянту і выдаляць другі. —zedlik 20:22, 1 жніўня 2010 (UTC)

Я думаю, ня варта выдаляць нічога. Хутчэй трэба прывесьці вэрсію 1.1 у адпаведнасьць з meta:List_of_articles_every_Wikipedia_should_have/Version_1.1, а ў агульным артыкуле трымаць актуальную вэрсію сьпіса, які час ад часу яшчэ абнаўляецца. --Red_Winged_Duck 20:55, 1 жніўня 2010 (UTC)
Так, падтрымліваю гэты варыянт. Перараблю, напэўна, актуальную вэрсію ў Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы, бо яна ўжо значна састарэла. —zedlik 21:10, 1 жніўня 2010 (UTC)

Перанёс сьпісы, такім чынам цяпер на старонцы Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы будзе заўжды актуальны сьпіс, на падстаронках — старыя. Магчыма, старыя нават ня варта абнаўляць. Апроч гэтага, маем 2 варыянты вэрсіі 1.1:

Трэба іх ці сынхранізаваць, ці што, бо яны насамрэч розныя па зьмесьце. —zedlik 00:16, 2 жніўня 2010 (UTC)

Мяркую, што варта вэрсію 1.1 сынхранізаваць з meta, а праз тое, што гэта проста зафіксаваная вэрсія сьпісу, то і абнаўляць яе не спатрэбіцца, хіба толькі выпраўляць спасылкі, калі ў нас будуць артыкулы створаныя пад крыху іншымі назвамі ці перанесеныя зь цяперашніх назваў. Вэрсію ж 1.2 я перакладаў з адпаведнай вэрсіі на meta, таму яна мусіць быць у актуальным стане. --Red_Winged_Duck 10:23, 2 жніўня 2010 (UTC)
Рацыя, проста што там працы дахалеры сынхранізацыю рабіць, калі хто возьмецца, то будзе файна, але я ня бачу сэнсу траціць час на гэта. Пакуль, напэўна, павешу шаблёны пра аб’яднаньне. З вэрсіяй 1.2 насамрэч усё выдатна, я часткова праглядзеў яе ўчора, усё супадае, а актуальная вэрсія на старонцы Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы адпавядае цяперашняму сьпісу на meta. —zedlik 11:09, 2 жніўня 2010 (UTC)

Неадпаведнасьці[рэдагаваць крыніцу]

У нас у сьпісе ёсьць некалькі артыкулаў, якія вядуць на адрозныя ад ангельскай вэрсіі артыкулы. Варта замяніць іх на больш дакладныя адпаведнікі:

Мо ў каго будуць прапановы, як разьвязаць гэтыя неадпаведнасьці? --Red_Winged_Duck 17:58, 3 лістапада 2010 (EET)

Мяркую, што наступным чынам:

Яшчэ неадпаведнасьці[рэдагаваць крыніцу]

Я зрабіў невялікі аналіз, існуюць яшчэ 6 артыкулаў у арыгінальным сьпісе істотных артыкулаў, спасылак зь якіх няма на наш разьдзел (ня гледзячы на тое, што паводле нашага сьпісу ўсё створана). Гэтыя неадпаведнасьці наступныя:

  • en:Bee — у нашым сьпісе прысутнічае артыкул пра надсямейства — Пчолы (en:Apoidea), які ў сьпісе прысутнічаць ня мусіць, а патрэбны артыкул пра інсэкту (Anthophila); у чым прынцыповая розьніца, я ня ведаю, але з ангелькага разьдзелу вынікае, што яна ёсьць. Пчолы трэба выдаліць зь сьпісу, а дадаць адпаведнік для en:Bee.
  • en:Grape — у нашым сьпісе артыкул Вінаград, які адпавядае en:Vitis; трэба стварыць артыкул пра ягаду, адпаведнік en:Grape, дадаць у сьпіс, а Вінаград выдаліць.
  • en:Printing — артыкул пра працэс, а наш артыкул Друк апісвае тое, што зьяўляецца друкарскай справай; Трэба перанесьці Друк у Друкарская справа і стварыць новы артыкул Друк — адпаведнік en:Printing.
  • en:Backgammon — ангельскі артыкул апісвае адзін зь відаў гульні ў нарды, які называецца «кароткія нарды». Наш артыкул Нарды апісвае ўвесь шэраг гульняў у нарды (адной зь якіх і зьяўляюцца кароткія нарды), што адпавядае ангельскаму артыкулу en:Tables (board game). Трэба стварыць артыкул Кароткія нарды (адпаведнік en:Backgammon) і дадаць яго ў сьпіс істотных артыкулаў замест артыкула Нарды
  • en:Middle East — у нашым сьпісе артыкул пра Блізкі Ўсход, а патрэбны артыкул пра Сярэдні Ўсход (адпаведнік en:Middle East). Трэба стварыць артыкул Сярэдні Ўсход і дадаць яго ў сьпіс замест артыкула Блізкі Ўсход.
  • en:Brussels — патрэбны артыкул пра адміністрацыйны рэгіён пад назвай «Брусэль», а ў нашым сьпісе артыкул пра горад (аналяг en:City of Brussels). Трэба стварыць артыкул Брусэльскі сталічны рэгіён (адпаведнік en:Brussels), дадаць яго ў сьпіс, а артыкул Брусэль выдаліць зь сьпісу.

zedlik 07:12, 21 лістапада 2010 (EET)

Усё выправіў. —zedlik 05:37, 28 лістапада 2010 (EET)

Неадпаведнасьці на травень 2011 году[рэдагаваць крыніцу]

У нашых сьпісе 45 гарадоў, на той час, калі ў ангельскім сьпісе іх толькі 15. Якім чынам так атрымалася? Верагодна наш сьпіс састарэў. --Dymitr 15:29, 4 траўня 2011 (EEST)

Ня варта блытаць en:Wikipedia:Vital articles і meta:List of articles every Wikipedia should have. Мы кіруемся тым сьпісам, які знаходзіцца на «Мэце». --Red_Winged_Duck 15:49, 4 траўня 2011 (EEST)
Добра. Але ўсё ж такі неадпаведнасьці маюцца: ў «Мэта» у сьпісе 44 горада, у нашым сьпісе — 45. Якім чынам сынхранізуюцца сьпісы? --Dymitr 15:56, 4 траўня 2011 (EEST)
Уручную. :) Розьніца ў тым, што на мэце Сынгапур у разьдзеле краінаў, а у нас сярод гарадоў. --Red_Winged_Duck 16:04, 4 траўня 2011 (EEST)

Дарэчы, у катэгорыі цяпер 1002 старонкі. Вось гэта будзе вышчаміць цяжэй. :-) --Renessaince 16:11, 4 траўня 2011 (EEST)

Месяц (каляндарны) і Стагодзьдзе былі залішнімі ў катэгорыі, але я не разумею, чаму ў сьпісе няма Плаціны, гэты артыкул і не дадаваўся ў апошні час у Мэта? --Dymitr 16:21, 4 траўня 2011 (EEST)
Гэтага недастаткова. Наадварот, у катэгорыі зараз ня ўсе артыкулы са сьпісу істотных, бо 5 старонак займаюць старонкі, якія пачынаюцца на Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы. --Renessaince 16:27, 4 траўня 2011 (EEST)
У Раўнаньне‎ й Функцыя (матэматыка) катэгорыі дадаў, таксама ёсьць два не існых артыкула Сыстэма каардынат і Плаціна, якія таксама будуць аздоблены катэгорыяй, а вось пятага артыкула без катэгорыі знасьці не магу. --Dymitr 16:37, 4 траўня 2011 (EEST)
Замест плаціны была дамба. Чым адрозьніваюцца, ня ведаю, але інтэрвікі былі ня тыя. Пакуль замяніў і катэгорыю дадаў у плаціну. --Renessaince 16:47, 4 траўня 2011 (EEST)
Абнавіла катэгорыю. :) --Vera.tetrix 17:10, 4 траўня 2011 (EEST)
Малайчынка, усябачнае вока :-). --Renessaince 18:29, 4 траўня 2011 (EEST)

Дубай[рэдагаваць крыніцу]

У артыкуле на ангельскай мове пра Дубай вядзецца гаворка пра эмірат і горад адначасова, але на мой погляд варта разьдзяліць гэтыя паняткі, а ў сьпісе істотных пакінуць артыкул пра горад. --Dymitr 21:54, 13 лістапада 2011 (FET)

Мае прабачэньні, але ж у Вікіпэдыі ангельскай мовай існуе артыкул і пра муніцыпалітэт (горад) Дубай. Усё ж такі падзел існуе паміж паняткамі, таму варта ўсё пакінуць як ёсьць. --Dymitr 22:00, 13 лістапада 2011 (FET)

Неадпаведнасьць прэамбулы зьместу[рэдагаваць крыніцу]

Выбачце, калі блатаю, здаецца прэамбула неадпавядае зьместу:

«

Артыкулы пазначаюцца таксама адмысловымі цэтлікамі: абраныя артыкулы (Абраны артыкул), добрыя артыкулы (Добры артыкул), звычайныя артыкулы (больш за 10кб тэксту, прэамбула зь некалькімі разьдзеламі і крыніцамі, Звычайны артыкул), пачатковыя артыкулы (Пачатак артыкула) і накіды (Накід).

»

Ніводнага цэтліка ў сьпісе няма, што, для мяне прынамсі, зьяўляецца мінусам.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:03, 12 чэрвеня 2013 (FET)

Раней яны былі, але цяпер некуды зьніклі. — Wizardist г 12:28, 12 чэрвеня 2013 (FET)
Зьвярніце ўвагу на гэтую старонку. Мяркую, гэта тое, што вам трэба. Перавага гэтай старонкі ў тым, што яна аўтаматычна абнаўляецца робатам. А вось прыведзеную цытату з прэамбулы прапаную выдаліць, бо наўрад ці гэтым нехта будзе займацца на сталай аснове, да таго ж мы ня маем крытэраў, што, напрыклад, лічыць пачатковым артыкулам, а што накідам, ды і ёсьць прыведзеная мной старонка. --Red_Winged_Duck 00:04, 13 чэрвеня 2013 (FET)

Рыс[рэдагаваць крыніцу]

Істотным лічыцца артыкул пра зерне рысу. У нас адпаведніка гэтаму артыкулу няма. Ёсць артыкул пра біялягічны род, якому адпавядае ангельскі артыкул en:Oryza. --217.21.43.22 16:21, 14 студзеня 2014 (FET)

Дзякуй, перанёс артыкул пра род у Рыс (род) і стварыў накід для артыкула пра зерне: Рыс. —zedlik 17:38, 14 студзеня 2014 (FET)

New real time list of missing articles[рэдагаваць крыніцу]

I suggest that you give a look to the Mix'n'match tool by Magnus Manske, and that you recommend it from this page. Thanks to Wikidata, it's able to tell you in real time what articles you're missing out of several reliable lists of relevant persons. --Nemo 20:06, 10 кастрычніка 2014 (FET)