Абмеркаваньне:Юры Малышэўскі
Выгляд
Магчыма, варта было б неяк замяніць у тэксьце слова "выціншчык", бо ў слоўніках яго няма, а на запыт у гугле знаходзіць толькі нас і прадубляваны на некалькіх рэсурсах адзіны артыкул. Пры гэтым хацелася б нагадаць, што паводле БКП-2005:
У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў – нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; - овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.
То бок, слова відавочна новае і, на жаль, ня надта ўдалае, таму на маю думку, ня варта нам яго папулярызаваць. --Казімер Ляхновіч 10:07, 21 верасьня 2011 (EEST)
- Тут маем тую самую сытуацыю, што і зь лексэмай «гадзіншчык» (clocker), якая пры замене нехарактэрнага суфікса ўтварае альбо аманімію з словам «гадзіньнік», альбо, як у выпадку з «выціншчыкам», ня мае стала ўжываньня. Хіба што «выцінач» будзе больш карэктным адпаведнікам, але таксама ня надта празрыстым. --Jauhienij 10:39, 21 верасьня 2011 (EEST)
- Дык, можа, тады лепей проста «майстар выцінанкі»? Прынамсі пакуль лепшы адпаведнік не зьявіўся-замацаваўся. --Казімер Ляхновіч 12:18, 21 верасьня 2011 (EEST)
- Падтрымліваю. --Jauhienij 16:33, 21 верасьня 2011 (EEST)
- Дык, можа, тады лепей проста «майстар выцінанкі»? Прынамсі пакуль лепшы адпаведнік не зьявіўся-замацаваўся. --Казімер Ляхновіч 12:18, 21 верасьня 2011 (EEST)