Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Юнас Ульсан

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правільна вымаўляецца "Юнас Ульсан" з націскам на першы склад у абодвух выпадках.

Дзякуй. Думаю, што варта перанесьці. —zedlik 04:29, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Калі так, то трэба перанесьці ўсіх швэдаў у адпаведныя артыкулы:

Так, і нават ня Юган, а Юхан, бо ў швэдзкай "h" больш падобнае на "х" (у адрозьненьні ад нямецкай).--Lesnas ättling--Lesnas ättling 15:18, 9 студзеня 2011 (EET) 12:24, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Зараз праглядзеў старонку Міжнароднага фанэтычнага альфабэту швэдзкай і нарвэскай. У ім сказана што h, больш падобна да нямецкае й ангельскае h, што ў беларускай мове перадаецца як г. Калі праслухаць гукавы файл, то ў гэтым можна пераканацца. У той жы час ў швэдзкай мове існуе гук ɧ (літаральны запіс: sje), які й вымаўляецца з прыдыханьнем, што больш адпавядае беларускаму гуку х. Неяк так, на мой погляд. --DKorybut 13:18, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

І ўсё ж я не зусім згодны-у тым сэнсе, што наконт нямецкай я згодны-падобна, але ж напрыклад, па-расейску кажуць "Хельсингборг", але "Гамбург"- і ў назве швэдзкага гораду, і нямецкага першая літара "H". А наконт гуку ɧ -такі ў беларускай проста не існуе, а на поўначы Швэцыі яго вымаўляюць як звычайнае "ш" таму й па-беларуску "ш"-напрыклад Sjöström- Шострам.--Lesnas ättling 14:32, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

У расейскай мове шмат неадназначнасьцяў, таму яе не трэба выкарыстоўваць як ісьціну ў апошняй інстанцыі. Швэдзкая мова ўсё ж такі ўваходзіць у групу германцкіх моваў і таму яна даволі блізкія да нямецкае мовы. --DKorybut 14:39, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Наконт расейскай-гэта проста прыклад. Калі на тое пайшло, у слове "Юхан" "х" амаль не чуваць, быццам яе зусім няма.А вось Хэльсінгборг- тут ужо бліжэй да "х"-але ня так як у "Гамбург". Я валодаю і швэдзкай, і нямецкай-таму й спрачаюся, і ўпэўнены, што па-беларуску варта перадаваць як "Юхан".--Lesnas ättling 15:18, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Добра, але як жа тады трэба пісаць Хэльсінборг і Стакхольм, ці Гэльсінборг і Стакгольм. БКП навогуле дае правіла на гэты конт: У пазычаньнях з грэцкае, лацінскае , германцкіх моваў h перадаецца праз г. Як жа тады будзе слушна? --DKorybut 15:28, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Праслухаў гукавы файл, дзе вымаўляецца Стакгольм. Там нават і гука h не чутна. Але ўсё ж такі што з усяго гэтага слушнае, а што не? --DKorybut 15:44, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Знайшоў добры электронны падручнік швэдзкай мовы, дзе ў §29 робіцца разбор гука [h]. З гэтай крыніцы вынікае, што ў швэдзкай ёсьць як глухі гук [h] як у hö [høː], што напэўна перадаецца як х; гэтак и звонкі гук [h] як у behövа [beˈhøːva], што напэўна перадаецца як г. Таму кожны выпадак трэба разьбіраць асобна. Таму, як прапаноўвае спадар Lesnas ättling, Johan трэба пісаць як Юхан. Але як у будучыні адрозьніваць гэтыя два гукі [h]?--DKorybut 16:02, 9 студзеня 2011 (EET) Згодны з Вамі, спадар DKorybut :кожны выпадак трэба разьбіраць асобна: напрыклад, прынята казаць "СтакГольм", "Гётэборг"-а не "Ётэборй", як па-швэдзку, але ж "Хэльсінгборг", "Халянд" (а ня "Галянд").--Lesnas ättling 17:54, 9 студзеня 2011 (EET)[адказаць]