Абмеркаваньне:Чырвоны харчавік
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Дзе спасылкі на дакумэнты, дзе фіксуецца якраз такі (беларускамоўны) назоў прадпрыемства?
Прадпрыемства з такім назовам — няма! (Ды й ці існавала? Адпаведных зьвесткаў я не знайшоў. Літаратурны тэкст «Гісторыя прадпрыемства» // Магілёўская абласная бібліятэка (http://catalog.library.mogilev.by/kray/Econom/r23b4-9.htm) — гэта не АІ.)
Паводле сайта прадпрыемтва [[1]] — існуе толькі назоў «Красный пищевик»:
«В 1928-1929 годах завод по производству дрожжей был преобразован в фабрику «Красный пищевик». На предприятии стали выпускать мармелад. ...
©«Красный пищевик», 2019. Предприятие входит в состав концерна "Белгоспищепром"»
http://www.zefir.by/history (вэрсыя `ru`)
Той самы назоў паказаны й на ангельскамоўнае бачынцы:
4, 2019. The enterprise is a member of concern “Belgospishcheprom”
http://www.zefir.by/history (вэрсыя `en`)
--46.53.182.207 01:29, 2 студзеня 2019 (MSK)
- Калі ласка, глядзіце ўжываньне ў Інтэрнэце. --Ліцьвін (гутаркі) 03:11, 2 студзеня 2019 (MSK)
Паважаны спадар “Ліцьвін”!
Аніякіх падставаў называць прадпрыемства “Чырвоны харчавік” -- няма!
Насамрэч, назоў прадпрыемства “Красный пищевик” — гэта імя ўласнае. Імёны ўласныя не перакладаюцца!
У гэтым рэчышчы, да назову прадпрыемства АІ ёсьць статутныя дакумэнты, пасьля -- дакумэнты ворганаў дзяржаўнае рэгістрацыі. Што тут бачым? Прадпрыемства называецца менавіта й толькі “Красный пищевик”! (Гл. сайт прадпрыемства, лягатып. Я ўпэўнены, што й ў статутных-рэгістрацыйных дакумэнтах таксама). У ангельскамоўным асяродку на лацінскую графіку транслітаруецца таксама з “Красный пищевик” (©«Krasny pischevik»).
А моўныя фантазыі журналістаў, якія бачныя падчас “глядзеньня ўжываньня ў Інтэрнэце” -- аніякі не АІ.
P.S. #1
Гэта вельмі распаўсюджаная бздура: “перакладаньне” на іншыя мовы імёнаў уласных, што выглядаюць як словы-выразы, якія ў агульнае сытуацыі маюць сэнс і ў такое якасьці перакладаюцца. Гэта й назовы арганізацыяў-прадпрыемстваў, гэта й тапаніміка. На жаль, амаль нікога сёньня не зьдзіўляе, што вуліца ў нашых рэаліях можа мець два назовы “Радужная” і “Вясёлкавая”, але зь нейкае халеры гэтае звыкла трактуецца як адзіны назоў. :-(
У той самы час, хаця ў слэнгавае лексыцы кампанію “MicroSoft” часам й называюць “Мелкомягкие”, але анікому да галавы не прыходзіць сьцьвярджаць, што гэта “таксама назоў кампаніі” і на гэтае аргумэнтацыі ўводзіць слова “Мелкомягкие” ў Вікіпэдыю (у гэтым выпадку, у маскальскамоўную).
Таксама бздурнасьць перакладу імёнаў уласных відавочная ў дачыненьню да імёнаў-прозьвішчаў людзёў. Прыкладам, калі чалавек мае маскальскае прозьвішча “Скворцов” — падчас перакладу тэкста зь ягоным прозьвішчам на Беларускую мову анікому ня прыйдзе да глуздоў “перакладаць” яго як “Шпакаў”.
Відавочна?
А вось у шэрагу іншых вабласьцёў называньня — роўна такая самая бздура чамусьці буяе! :-(
P.S. #2
Ну й “вішанка на торціку": у Беларускае мове аніколі не існавала такога слова-вычварэнца “харчавік”. :-)
--46.53.182.207 22:19, 2 студзеня 2019 (MSK)
- Прабачце, але я ўсё ж лічу неабходным пракамэнтаваць усю гэтую вашую бязглузьдзіцу. Пры гэтым у мяне няма аніякага жаданьня гэтае рабіць. Спачатку пра слова «Харчавік», якое «ў беларускай мове аніколі не існавала». Такія «АІ» падыходзяць? АІ... А можа ўсё ж АИ? Далей... Прадпрыемства знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Сучасная назва ўзьнікла ў савецкія часы. Дзяржаўнай мовай тады і зараз зьяўляецца беларуская мова. Няўжо вы лічыце, што ў сувязі з тым, што расейская мова фактычна выцесьніла беларускую мову з афіцыйнага дзяржаўнага ўжытку, то ўсе ўласныя імёны ў беларускай мове павінны быць напісаныя толькі на расейскай мове? Цікавы падыход. А якія яшчэ назвы вы прапануеце заўсёды пісаць толькі на расейскай мове? Падкажыце, калі ласка, а вы напісалі ліст да ААТ «Лідзкае піва»? Бо яны таксама павінны па-беларуску пісаць «Лидское пиво», бо «назоў прадпрыемства “Лидское пиво” — гэта імя ўласнае. Імёны ўласныя не перакладаюцца!» Абавязкова раскажыце ім пра гэтае, бо яны таксама гэтага ня ведаюць. Дарэчы, а ўласныя назвы населеных пунктаў таксама нельга перакладаць на расейскую мову і заўсёды ў расейскім тэксьце іх трэба пісаць па-беларуску? А калі сур’ёзна, то мне проста шкада часу, што я быў вымушаны камэнтаваць гэтую вашую бязглузьдзіцу. Таму, прабачце, але я ўсё ж надалей устрымаюся ад камэнтаваньняў вашых абсурдных «адкрыцьцяў». --Ліцьвін (гутаркі) 00:15, 3 студзеня 2019 (MSK)