Абмеркаваньне:Францішак Ксавэры Богуш
Выгляд
Летувізацыя
[рэдагаваць крыніцу]"выдаў у Варшаве кнігу" - мабыць, лепей тут напісаць "пад яго імем была выдадзена ў Варшаве кніга", бо за тое, што адбывалася ў віхуры акупацыі, цяжка ручацца, і хто там пад чыім імем што чыніў, то яшчэ пытанне. Алёхно (гутаркі) 12:45, 9 лістапада 2024 (+03)
- Яшчэ варта дадаць, што Богуш быў аўтарам вядомае кнігі "Філосаф без рэлігіі" 1785 г. (напісанае "для ўсёй правінцыі Літоўскай"), у якой ён выкрываў масонскія ідэі "Прасветы" і т.п. як дэструктыўныя для грамадскага парадку і хрысціянскай цывілізацыі (Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. 1971. с. 124-5). Як каад'ютар віленскі і генеральны візытатар Літоўскае Эдукацыйнае камісыі, ён не мог не ведаць, што такое літоўскі народ. Таму выданне гэтае "навуковае" варшаўскае кніжкі ў 1808 г. выглядае як здзек і проста помста масонаў за яго гарлівую паставу. Алёхно (гутаркі) 13:01, 9 лістапада 2024 (+03)
- Фармулёўку трохі паправіў, але лепей, каб знайшліся нейкія хоць бы ўскосныя сьведчаньні на карысьць таго, што Богуш ня быў аўтарам той кнігі. Што да кнігі «Філёзаф без рэлігіі», то на жаль, ня маю доступу да «Философия эпохи Просвещения в Белоруссии», але бачу, што ў pl:Franciszek Ksawery Bohusz адпаведная кніга («Filozof bez religii uważany w towarzystwie») значыцца як пераклад працы «J. Vernet», т.б. памянёная крытыка была ў прадмове да перакладу? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:25, 9 лістапада 2024 (+03)
- Відаць, у прадмове, прысвечанай біскупу Віленскаму І. Масальскаму, там жа, дзе Богуш пісаў, што прысвячае гэтую кнігу "ўсёй правінцыі Літоўскай". Алёхно (гутаркі) 12:28, 10 лістапада 2024 (+03)