Абмеркаваньне:Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх
Пазначэньне
[рэдагаваць крыніцу]А што дакладна трэба пазначыць колерам? У гэтым артыкуле не хапае закрываючых >, але яшчэ лепей будзе выкарыстоўваць вікі-табліцу (глядзіце прыклад у Шаблён:Інфармацыя пра мову). --EugeneZelenko 04:30, 29.04.2006 (UTC)
Імёны
[рэдагаваць крыніцу]Войшелк - у беларускай "е" пасьля "ш", здаецца, зусім не бывае, звычайна пішуць "Войшалк"; таксама, наколькі памятаю, у падручніках пісалі "Гедымін" і "Кейстут". А Генрык Валезы (альбо Валежыч) - гэта Генрых (Анры) Валуа з Францыі, і спасылка, пэўна, мусіць весьці на артыкул зь яго французкім іменем, пад якім ён больш вядомы. Жыгімонты, якія адначова каралі польскія, у Польшы зваліся, зразумела, Зыгмунтамі, можна пазначыць у дужках. AntonBryl 08:22, 02.05.2006 (UTC)
- З Войшалк, Генрых Валуа і Зыгмунт згодны. Гедымін раней выкарыстоўвалі, зараз выкарыстоўваюць Гедзімін, бо так дакладней паводе крыніц. Ва ўсіх айчынных сярэднявечных крыніцах напісана "Кестутий" и "Кестутьевич", чаму выкарыстоўвалі Кейстут дакладна ня ведаю, верагодна калька з летувіскай мовы, але навошта калі ёсць уласная традыцыя. --MaximLitvin 09:27, 02.05.2006 (UTC)
- "...зараз выкарыстоўваюць Гедзімін..." - Хто выкарыстоўвае? "...бо так дакладней паводе крыніц..." - якіх крыніц? Rasool 09:19, 27 лістапада 2009 (UTC)
Раман
[рэдагаваць крыніцу]Цікава, Войшалк забіў Рамана ў 1258 г., а ў 1259 г. Раман удзельнічае ў татарскай выправе на Судамір... Rasool 09:19, 27 лістапада 2009 (UTC)