Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сьвіслацкая гімназія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікава, якім парадкам Ян Чачот мог выкладаць у Сьвіслацкай гімназіі ў 1825 годзе, калі ў гэты час ён быў арыштаваны, а ўжо ў траўні 1825 быў пераведзены ва Ўфу. --Jauhienij 00:11, 17 сьнежня 2011 (FET)

Такія зьвесткі, сапраўды, падаюцца ў артыкуле «Свіслацкая гімназія» з ЭГБ: «У студз. 1825 рэктар Віленскага ун-та В.Пелікан загадаў дырэктару гімназіі забараніць сходы вучняў, а таксама і мясц. жыхароў. Вайсковаму патрулю загадвалася бесперапынна сачыць за гімназіяй, што не перашкодзіла тайнаму гуртку „Ваенныя сябры“ заснаваць у 1825 тут сваю філію. У гэтым жа годзе ў С.г. працаваў Ян Чачот, які выклада гісторыю і геаграфію». Адкуль аўтар іх узяў і як такое магло быць пытаньне цікавае. --Казімер Ляхновіч 01:28, 17 сьнежня 2011 (FET)
Мяркую, варта паставіць дадатковы запыт на крыніцу. Зьвесткі вельмі сумнёўныя. --Jauhienij 01:35, 17 сьнежня 2011 (FET)
Для неабазнанага чытача запыт крыніцы пасьля зноскі на ЭГБ будзе выглядаць неяк неадназначна. Магчыма, лепей прыбраць гэтыя зьвесткі з прэамбулы ў асноўны тэкст з пазнакай кшталту: беларускі гісторык Андрэй Самусік у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі падае зьвесткі, што ... (зноска), якія аднак выглядаюць сумнеўнымі з тае прычыны, што ... (зноскі). --Казімер Ляхновіч 01:43, 17 сьнежня 2011 (FET)
На маю думку, гэта найлепшы спосаб разьвязаньня падобных пытаньняў: «паводле крыніцы А Чачот быў арыштаваны, паводле крыніцы Б выкладаў геаграфію». Адзінае, напэўна, лепей не рабіць ацэнку («аднак выглядаюць сумнеўнымі з тае прычыны»), проста падаць факты з крыніцаў у прапорцыях значнасьці/аўтарытэтнасьці, як таго патрабуе ВП:НПГ, калі гэта магчыма. —zedlik 04:42, 17 сьнежня 2011 (FET)
Але такія тлумачэньні непасрэдна ў прэамбуле парушаюць яе сьцісласьць і кідкія на вочы тэматычна. --Jauhienij 06:54, 17 сьнежня 2011 (FET)
Натуральна, што спрэчныя зьвесткі не для прэамбулы. Згадку пра Яна Чачота можна вынесьці ў тэкст перад абзацам пра паўстаньне 1830-1831 гадоў. Увогуле, у іншых разьдзелах я бачыў, што прынцып разьвязаньня такіх сытуацыяў наступны: няма адзінага меркаваньня сярод вартых даверу крыніцаў — падаюцца ўсе; ёсьць меркаваньне, якое зьяўляецца больш аўтарытэтным — падаецца яно і выкарыстоўваецца далей у тэксьце, а іншыя аўтарытэтныя меркаваньні, якія не супадаюць зь ім, падаюцца як зноска або з пэўным выразам, паводле якога можна зрабіць выснову пра значнасьць крыніцы ("але гісторык А ў сваёй працы адзначае, што", але без ацэнак, што гісторык А памыляецца). Мне падаецца, што такі падыход быў бы лягічным і ў нашым разьдзеле, бо разыходжаньні ў фактах могуць зьявіцца ў любым артыкуле. —zedlik 16:38, 17 сьнежня 2011 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Сьвіслацкая гімназія»

Пачаць абмеркаваньне