Абмеркаваньне:Сьвірнішча

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лічу катэгорыі Сьвірскія азёры мала. Патрэбна і катэгорыя:Азёры Беларусі, бо я, і мяркую шматлікія іншыя, нажаль ня ведаюць што гэтае возера адносіцца менавіта да Сьвірскіх азёраў. Таму адшукаць канкрэтнае возера праз падкатэгорыі ... азёры будзе вельмі цяжка. --Ліцьвін 21:51, 28 кастрычніка 2008 (UTC)

Так, ёсьць такое і ня толькі зь гэтым возерам, але зь іншага боку, калі дадаваць усе азёры ў катэгорыя:Азёры Беларусі, атрымаецца проста перапоўненая катэгорыя з укладзенымі падкатэгорыямі першага ўзроўню, зьмест якіх дублюе бацькоўскую катэгорыю. Можа, будзе лепей зрабіць артыкул кшталту Сьпіс азёр Беларусі? Мне думаецца, у гэтым будзе больш карысьці. —zedlik 21:59, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Ну, падкатэгорыі - гэта для прафэсіяналаў (тых хто цікавіцца гэтым). Прыклад на рэках. Вось возьмем любую рэчку, хай Дзявіца (прыток Сівельгі), катэгорыя Рэкі Беларусі - для непрафэсіяналаў, а катэгорыя Прыпяць - ужо для прафэсіяналаў. Бо катэгорыя Прыпяць і так уваходзіць у катэгорыю Рэкі Беларусі... --Ліцьвін 22:33, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Добра, можна дадаць, хай будзе. —zedlik 22:53, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Вось і добра! Дзякуй за паразуменьне. --Ліцьвін 23:04, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Абсалютна натуральны працэс абмеркаваньня, чаго ўжо тут :) —zedlik 23:07, 28 кастрычніка 2008 (UTC)