Абмеркаваньне:Струмень перадачы ў сеціве
Выгляд
Аб маскалізмах
[рэдагаваць крыніцу]Шаноўныя спадары прыпыніце маскалізмы ў вікіпэдыі. Слова Streaming media перакладаецца на беларускую струменевае мультымэдыя. Зайдзіце ў Гугл перакладчык. Галоўнае!!! У Беларускае мове НЯМА слова ПАТОК !!!! Яго беларускі адпаведнік - слова Струмень. Для даведкі слова Stream перакладаецца на беларускую Струмень.
Ясамойла (гутаркі) 16:47, 16 сьнежня 2024 (+03)
- Вітаю. Слова «паток» ёсьць у беларускай мове, глядзіце 3 пункт. Таксама глядзіце «паток», «streaming».
- Калі перакладаць Ваш варыянт назвы на ангельскую мову, то атрымаецца штосьці кшталту «transmission flow in the network» ці «broadcast stream in the net», але дакладна не «streaming media».
- З павагай, 097ллл (гутаркі) 16:58, 16 сьнежня 2024 (+03)
- Гугл-перакладнік — гэта ня вартая даверу крыніца, бо яго ўкладаньнем займаюцца не прафэсіяналы (мовазнаўцы), а невядома хто і невядома як. Прыметнік «струменевы» беларускія слоўнікі, як выглядае, ня ведаюць: [1], [2]. На гэты момант маем Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы, дзе даюцца такія тэрміны, як паток зьвестак (data flow) і паток уводу (input stream) (с. 200) і струменны прынтар (ink-jet printer) (с. 255). Дадам яшчэ, што паток — гэта дакладна ніякі не маскалізм: старабеларускі паток зь вялікай колькасьцю прыкладаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:35, 16 сьнежня 2024 (+03)