Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Соні

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вяртаньне назваў на мову-крыніцу

[рэдагаваць крыніцу]

Шчыра кажучы, я не чакаў простага скасаваньня маіх зьменаў, бо я паўгадзіны-гадзіну толькі тым і займаўся, што тыя рэбусы вырашаў.

На маю думку трэба вярнуць назвы на мове-крыніцы ПРЫНАМСІ прыладам і тэхналёгіям, бо калькаваньне іх на беларускую толькі выклікае блытаніну.

То бок якім чынам паспаліты чытач мусіць зразумець, што "сіні прамень" - гэта Blu-Ray; "Ваё" - гэта VAIO, а ня "wajo" альбо "vajo"; а "Ўокман" - гэта ня Workman, ня woke men, а менавіта магнэтафоны і MP3-плэеры "Walkman"?

Найгоршая сытуацыя "з бескантактныя смарт-карткі «Васьміног» тыпу «Фэліка»", бо назва ПЕРАКЛАДЗЕНА, а не трансьлітаравана.

Гэтаксама выклікае блытаніну літаральны пераклад назваў кампаніяў, бо каб больш прачытаць пра «Калюмбійскую вяшчальную сыстэму» - чытачу трэба перакласьці назву кампаніі на ангельскую мову і шукаць пра яе інфармацыю ў Сеціве, а з улікам таго факту, што пэўныя назвы кампаніяў у артыкуле не адпавядаюць рэчаіснасьці - чаму б проста не вярнуць ім назвы на мове-крыніцы? SzalonyLabus (гутаркі) 16:20, 2 траўня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за пытаньні. Назвы на мове-крыніцы супярэчаць рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў: «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні». Калі ёсьць жаданьне перакласьці назву кампаніі на ангельскую мову, для гэтага існуе ангельская Вікіпэдыя. Там назва «Менскі аўтамабільны завод» перакладзеная. Таму вельмі не стае вашага голасу для выпраўленьня гэтай найгоршай сытуацыі, каб тая назва падавалася беларускай мовай на кірыліцы ў клясычным правапісе. А не наадварот, каб тут насаджалася трэцяя мова-пасярэдніца між японскай і беларускай мовамі, як было ў Савецкім Саюзе з іншай мовай, што замінала ўласна беларускаму перакладу. Як той казаў, двойчы на адныя граблі. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 21:57, 2 траўня 2023 (UTC+3)