Абмеркаваньне:Скарбы літвінаў
Выгляд
А Ольсы заўсёды трымаюцца наркамаўкі? Ці ўвогуле, чаму назва: Скарбы літвінаў, а не Скарбы ліцьвінаў? --Red_Winged_Duck 17:40, 27 Nov 2004 (UTC)
- Дарэчы, на наркомаўцы пішацца "ліцвін". --Ausvald 07:12, 30 Nov 2004 (UTC)
- падаецца, што пішуць яны на наркамаўцы. і верагодней за ўсё, гэта не таму, што прынцып такі, а таму што ня ведаюць правілаў тарашкевіцы. я дадаткова спытаюся ў іх гасьцёўне. --ŹmiŁa 09:09, 28 Nov 2004 (UTC)
песеньнікі
[рэдагаваць крыніцу]а ці варта вікіпедыю ператвараць у зборнік песьняў? --Xaczyk 12:30, 28 Nov 2004 (UTC)
- а што такое вікіпэдыя? што туда монна/нунна пісаць, на думку Вашамосьці? :))
- давай пазырым, як і што ангельцы робяць:
- гурт: http://en.wikipedia.org/wiki/Beatles
- дыскаграфія: http://en.wikipedia.org/wiki/Beatles_discography
- альбом: http://en.wikipedia.org/wiki/Revolver_%28album%29
- песьня (і ня толькі): http://en.wikipedia.org/wiki/Yellow_Submarine
- тэкстаў гэтай песьні няма (хаця можа ёсьць тэксты іншых песень). пэўна ў іх вельмі строга з аўтарскімі правамі.
- --ŹmiŁa 12:42, 28 Nov 2004 (UTC)
- на думку Вашамосьці
- Не ругайся, класка. імхо, справа не з аўтарскімі, а з мэтазгоднасьцю. Ідзе паўсюль спасылка на крыніцу/сайт з тэкстамі. І гэтага хапае. --Xaczyk 13:34, 28 Nov 2004 (UTC)
- Нічога дрэннага ў тэкстах песень ня бачу (калі не парушаюцца аўтарскія правы). Праблему мэтазгоднасьці кожны вырашае для сябе сам. А старонка гурта можа і спыніць існаваньне (напрыклад: http://www.JaNaradziusiaTut.com ). --EugeneZelenko 15:12, 28 Nov 2004 (UTC)
- Ну ня ведаю. Тое, што вы кажыце, рабяты -- бздура чыстай вады. Я разумею, што праэкт аматарскі, але адрозьніваць "песеньнік" ад "энцыкляпудыі" усё ж варта. --Xaczyk 15:58, 28 Nov 2004 (UTC)
- тады фармалізуй, дай крытэр: дзе мяжа паміж варта ня варта. адна скрайнасьць ужо ёсьць - проста набор спасылак з апісаньнямі: dmoz.org. я лічу, што ўсю інфармацыю пра гурты, іх удзельнікаў, альбомы, трэба зьмяшчаць у вікі. вось толькі тэксты песьняў - трэба думаць і дадаваць выбарачна. тое самае будзе і пра пісьменьнікаў: біяграфія, бібліяграфія, інфа пра кнігу = зьмест, і апісаньне ці рэцэнзія. тэкстаў тут ня будзе. --ŹmiŁa 16:09, 28 Nov 2004 (UTC)
- тэксты могуць быць хіба гімнаў (афіцыйных), альбо паўнеафіцыйных (ціпа кукабары якой). Астатняе -- ня мае сэнсу. --Xaczyk 12:36, 29 Nov 2004 (UTC)
- Зьміла, вось усялякія вершы ты бы стаў дадаваць у энцыкляпэдыю? Тэксты песень - гэта тыя самыя вершыкі, толькі звычайна яшчэ ніжэйшай літаратурнай якасьці. Вось такое маё ІМХО. --Rydel 12:51, 29 Nov 2004 (UTC)
- А мне здаецца, што няхай і песьні будуць, бо гэта ўсё ж не клясычная энцыкляпэдыя. Вам месца шкада, ці што? Кожны дадае тое, што яму цікава, а тое што не цікава і дадаваць ня будзе. Пад прымусам сюды артыкулы ніхто ня піша. Таму, тэксты песень ня самае горшае, што можа тут быць. Вікіпэдыя - гэта хутчэй даведнік і нейкая скарбонка сыстэматызаванай інфармацыі, дык хай песьні, акорды і ноты таксама будуць, нікому яны не замінаюць. --Red_Winged_Duck 14:12, 29 Nov 2004 (UTC)
- Няма чаго з вікі рабіць сьметнік. Зрэшты, гэта толькі маё меркаваньне. Мне ня вельмі падабаюцца маоісцкія лёзунгі пра сто кветак. Трэба ад самага пачатку думаць што робіш. Разумею, без песеньніка ня так хутка будзе расьці статыстыка. Але ж робяцца справы не дзеля статыстыкі. Я так думаю --Xaczyk 17:34, 29 Nov 2004 (UTC)
- Статыстыка зараз павялічваецца дзякуючы календару (а што, 365 дзён + 2000 – 3000 гадоў — гэта ж нешта :-), дык што, каляндар таксама не патрэбен?
- Я, напрыклад, лічу, што прафэсійны спорт – марнаваньне часу/грошаў, але ж не пытаюся «А навошта Вікіпэдыі патрэбны артыкулы пра футбольныя клюбы?» Мне здаецца, што музычныя ці спартыўныя артыкулы толькі пашыраць кола ўдзельнікаў. --EugeneZelenko 03:39, 30 Nov 2004 (UTC)
- пра прафэсійны спорт можна быць любой думкі. Я буду гэтак жа супраць, калі каму ў галаву прыйдзе сьветлая ідэя публікаваць вынікі чэмпіянату па футболу Ляхавіцкага раёна. --Xaczyk 12:22, 30 Nov 2004 (UTC)
Ноты/Акорды/Табулатяры
[рэдагаваць крыніцу]Мне здаецца, што і яны бы Вікіпэдыю не сапсавалі :-) --EugeneZelenko 15:18, 28 Nov 2004 (UTC)