Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Свабода (газэта, 1902)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу неадназначная

[рэдагаваць крыніцу]

Ледзь не абамлеў, прачытаўшы пра «газэту на польскай мове». Усё-ткі трэба ўлічваць, што была такая газэта і ў 90-я гады XX ст. --Taravyvan Adijene 10:40, 13 лістапада 2008 (UTC)

Першая газэта пад назвай “Свабода” выйшла ў Беларусі ў 1902 годзе дзякуючы намаганьням вядомага дзеяча Адраджэньня Вацлава Іваноўскага. Але перад пагрозай небясьпекі канфіскацыі выданьня расейскай паліцыяй рэдакцыя была вымушаная зьнішчыць увесь наклад газэты. Пасьля выданьне было адноўленае ў 1990 годзе і праіснавала сем гадоў. У 1997 годзе суд зьліквідаваў газэту пасьля двух афіцыйных папярэджаньняў за парушэньне “Закону аб СМІ”, якія вынес выданьню Дзяржкамітэт друку. [1]
Калі не памыляюся, таксама была яшчэ адна газэта «Свабода» — гарадзенская. Яе зачынілі ў пачатку 2000-х. Сайт: http://old.svabodaby.net/.
zedlik 12:11, 13 лістапада 2008 (UTC)
Я яшчэ ўначы гэтыя спасылкі наведваў, але не было часу афармляць, так і стварыў. Які стыль афармленьня назваў абярэм?
Ды і то што газэта была на польскай мове - гэта не факт, проста тады літоўская (беларуская) інтэлігенцыя была паўсюль каталіцкай і казала на польскай, «усе палякі» як казалі расейцы. Усе ўлёткі, брашуркі... БРП рабіліся на польскай мове, вось я і выказаў здагадку, што газэта была таксама на польскай мове. --Ліцьвін 19:19, 13 лістапада 2008 (UTC)
З назвамі сапраўды добрае пытаньне. Наколькі мне вядома, паралелі паміж «Свабодай» 1902 году і 1990-ага дастаткова ўмоўныя (прычым пра тое, што гэта адноўленае выданьне мне ячшэ чуць не даводзілася), таму магчыма лягічным будзе падзяленьне па месцахнаходжаньні штаб кватэраў: Свабода (Пецярбург), Свабода (Менск), Свабода (Горадня). Хаця гэта пакуль сырая думка, таму я прапаную пачакаць прынамсі да заўтра, мода ў каго лепшая ідэя ўзьнікне.
Пра польскую мову, калі няма спасылкі ці нават проста пэўнасьці, мяркую, лепей прыбраць. Паўстагодзьдзі дагэтуль Каліноўскі пісаў ужо мовай, якая бліжэй да беларускай, таму рэальна там мог быць і іншы варыянт.
zedlik 21:51, 13 лістапада 2008 (UTC)
Свабода (Пецярбург), Свабода (Менск), Свабода (Горадня) Так нельга рабіць. Тутака галоўнае не горад, а газэта, таму лепш будзе так: Свабода (газэта, Пецярбург), Свабода (газэта, Менск), Свабода (газэта, Горадня) альбо Свабода (газэта, 1902), Свабода (газэта, 1990) (а можа яшчэ Свабода (газэта, 2003)?), Свабода (газэта, Горадня).
Пра польскую мову, калі няма спасылкі ці нават проста пэўнасьці, мяркую, лепей прыбраць. Усё спансавала ППС, дзіўна што бы гэтая арганізацыя стала спансаваць прадукцыю не на польскай мове. Хоць трэба заўважыць, у наступным ППС на тэрыторыі Беларусі выдавала газэты на беларускай мове. --Ліцьвін 22:13, 13 лістапада 2008 (UTC)
Я тут паглядзеў гэтую тэму падрабязьней, выходзіць, што «Свабода» 90-ага пазыцыянавала сябе як адноўленае выданьне. Думаю, тут пытаньне больш сур’ёзнае, чым я меркаваў спачатку. Вось што знайшлося: [2], [3], [4], [5]. Пра мову ўвогуле нідзе ніводнай згадкі (ня дзіва, нічога не захавалася). Атрымліваецца, што пасьля ў 90-м была «Свабода», ў 96—97 яна пераходзіць на наркамаўку, у 97 яе зачыняюць, пасьля зьяўляюцца «Навіны» з той жа рэдакцый, пасьля — «Наша свабода». Засталося высьветліць, якое дачыненьне да гэтага ўсяго мае гарадзенскае выданьне (калі яно было, бо на згаданы мной вышэй сайт ёсьць спасылкі як на менскае выданьне, хаця дакладна памятаю, што была газэта, якую рабілі Маркевіч, Мажэйка і іншыя).
Апошняя мая спасылка — гэта гуглоўскі кэш кэшу Акавіты, таму напэўна будзе мэтазгодна скапіяваць яго сюды, бо можа зьнікнуць увогуле, а там — дастаткова цікавая інфармацыя. Пасьля абмеркаваньня можна выдаліць, каб не было парушэньня аўтарскіх правоў.
Назвы, напэўна, ужо лепей будуць (газэта, год), чым мае (калі насамрэч спатрэбіцца некалькі).
zedlik 23:19, 13 лістапада 2008 (UTC)

Калі газэта па-польску, думаю, варта пісаць Swoboda

Ад рэдакцыі «Свабоды»

[рэдагаваць крыніцу]

Тэкст: http://nasha-svaboda.org/editors.html

Свабода (газэта, Горадня) або/і Свабода (газэта, 2003)

[рэдагаваць крыніцу]

Гэтыя дзьве газэты — гэта адна і тая жа газэта ці не? --Ліцьвін 16:52, 14 лістапада 2008 (UTC)

Пакуль мала што зразумела, але скажу дакладна, што тая гарадзенская газэта, пра якую я казаў, насамрэч называлася «Пагоня», а не «Свабода» — тут я памыліўся. Магчыма, былі іншыя, але гэта трэба спраўдзіць. Заўтра, напэўна, вярнуся да гэтага. —zedlik 01:50, 22 лістапада 2008 (UTC)

Сьціслая храналёгія

[рэдагаваць крыніцу]
  • 1902 — газэта «Свабода», пра якую мала што вядома.
  • 25 сакавіка 1990 году — адноўлены выхад газэты. Газэта выдаецца тарашкевіцай. 1995 — наклад 60 тысячаў, 1996 — наклад 100 тысячаў [6] асобнікаў. У 1997 годзе газэта ліквідаваная.
  • 16 студзеня 1998 году — «Свабода» выходзіць пад назвай «Навіны».
  • 24 верасьня 1999 году суд задаволіў зыск Дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Віктара Шэймана да газэты й журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд. рублёў. Зь верасьня газэта “Навіны” перастала выходзіць у сьвет [7].
  • 25 лютага 2000 году аднаўляецца выпуск і выходзіць 8-палосны першы нумар газэты «Наша Свабода» [8].
  • 2-га сакавіка, на другі дзень свайго выхаду у сьвет, на пэўны час спыніла дзейнасьць пераймальніца Навінаў — Наша Свабода. З таго часу яе перасьледуюць падаткавыя службы [9].
  • 2 жніўня 2002 году суддзя Анатоль Савіч прызнаў рацыю Анатоля Тозіка і вызначыў памер кампенсацыі маральнай шкоды - 105 млн. рублёў з газеты і аўтара артыкула (каля 54 тыс. даляраў) (100 і 5 тыс. адпаведна) [10], [11].
  • У канцы жніўня 2002 — спроба аднавіць «Нашу Свабоду» і выдаць чарговы нумар скончылася няўдала [12].
  • Сакавік 2004 — Дубавец аднаўляе выданьне пад назвай «Свабода» ([13]). Сайт газэты: http://old.svabodaby.net/.
  • Красавік 2004 — Другі нумар адноўленай «Свабоды» ([14])
  • Далей было невядома што ([15], але па пэрыядычнасьці там атрымліваецца адна і тая ж газэта) і ўсё ўзнаўляецца з 14 нумару ([16]), дзе заснавальнікам пазначанае ТАА «Тут і цяпер». Сайт — http://svabodaby.net/.
  • Газэта зьмяняе назву на «Тут і цяпер», 2008-09-25 выходзіць першы нумар ([17]).

Дадатковыя спасылкі: [18], [19], [20], [21], [22] (тут, відаць, назву мусіць быць «Навіны»), [23], [24], [25], [26]zedlik 19:33, 22 лістапада 2008 (UTC)

Назвы артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Такім чынам атрымліваецца, што ўсё круціцца вакол аднога стрыжня. Магчыма, ёсьць сэнс зрабіць усё адным артыкулам, як напрыклад, Наша Ніва, але ня ведаю, ці варта. Думаю, ёсьць сэнс зрабіць наступныя артыкулы: Свабода (газэта, 1902), Свабода (газэта, 1990), Навіны [газэта], Наша Свабода, Свабода (газэта, 2004) і Тут і цяпер з узаемнымі спасылкамі адзін на адно. —zedlik 19:33, 22 лістапада 2008 (UTC)

Ого :-) Выдатная праца! Думаю, трэба зрабіць як прапаноўваецца ў канцы. --Ліцьвін 19:51, 22 лістапада 2008 (UTC)
Дзякуй :) Як выявілася, нічога ўжо сабранага па гэтай тэме яшчэ няма, хаця па сказе з розных артыкулаў выцягнуць рэальна, але часу на гэта сыходзіць проста нямерана. Ну нічога, думаю, разьбярэмся. Прынамсі, гэта цікава. —zedlik 22:05, 22 лістапада 2008 (UTC)