Абмеркаваньне:Сабакінцы
Выгляд
Назвы
[рэдагаваць крыніцу]Вёска, у якой было столькі назваў, што зараз вельмі цяжка ва ўсіх іх разабрацца.
- Адкуль назва Заблоцьце ў 1540 годзе? Напрыклад у ГВБ 9-3 на старонцы 722 адзначаецца, што «па пісьмовых крыніцах 1550 г. вёска вядома пад назвай Забалацце...».
- Дзіўна, але чамусьці ўсюды па-расейску гэтую вёску называюць як Собакенцы. Чаму празь літару е? Крыніцы: АТД БССР, 1947, с. 117; АТУ БССР, т. 1, с. 344; АТУ БССР, т. 2, с. 238; ФКГАРБ. І адпаведна атрымліваем прыметнік Собакенцевский. І вось ужо і ў ЭГБ 2 на старонцы 229 бачым Сабакенцы і Сабакенцаўскі. Але хутчэй за ўсё гэта проста прамы пераклад з расейскай мовы, бо ў астатніх аўтарытэтных крыніцах сустракаецца толькі варыянт Сабакінцы (СННП/Гарадзенская вобласьць, с. 192; ГВБ 9-3, с. 722—723; ННПБ/Гарадзенская вобласьць, с. 384; ВГАБ, т. 2, с. 305; Лідскі Летапісец № 3 (67)).
- А які прыметнік атрымоўваецца ад назвы Сабакінцы? Лягічным варыянтам будзе Сабакінцаўскі, але ж шмат дзе сустракаецца варыянт Сабакінскі (ГВБ 9-3, с. 723: як Сабакінская гміна і як Сабакінскі с/с; Лідскі Летапісец № 3 (67), с. 9; артыкул «Сабакінцы»). Дык можа ўсё ж і нам выкарыстоўваць прыметнік Сабакінскі?
- «У 1939 годзе пастановай Рады Міністраў Польшчы мястэчка перайменавалі ў Нарбутова, у гонар правадыра паўстанцаў Лідзкай зямлі Людвіка Нарбута». На жаль, але ў ГВБ ня згадваецца гэты факт. Пры гэтым калі назва сапраўды паходзіць ад прозьвішча Нарбут, то адпаведна атрымліваем назву Нарбутава. Хутчэй за ўсё форма Нарбутова — памылковы пераклад назвы з польскай мовы. Гэтае сьцьвярджэньне пацьвярджаюць і газэты: глядзіце артыкул «Дакрануліся да паэзіі народа» і «Сабакінцы». Тым больш у Лагойскім раёне існуе яшчэ адна вёска з назвай Нарбутава.
- Цікавы момант: у савецкі час і далей гэтая вёска нейкім чынам афіцыйна называлася Першамайск, але ж усюды ўжывалася назва Першамайская. Гэтае пацьвярджаецца іншымі аўтарытэтнымі крыніцамі: АТД БССР, 1974, с. 130; АТД БССР, 1986, с. 124; АТУ БССР, т. 2, с. 213. І вось у 2011 годзе вёску ўсё ж афіцыйна перайменавалі ў Першамайск (па-расейску: Першемайск). Таму ўжо ў ВГАБ (2013, т. 2, с. 305) і ГВБ 9-3 (2017) гэтая вёска называецца як Першамайск.
- Цікава, што ў час польскага панаваньня вёсцы адразу вярнулі гістарычную назву Сабакінцы, а ў савецкі час гэтую назву выкарыстоўвалі да 1954 году. І гэтае нават не зважаючы на тое, што ў гэтай вёсцы ўжо была расейская назва — Пакроўскае. Мабыць для бальшавікоў Сабакінцы былі больш даспадобы, чым Пакроўскае і тым больш Нарбутава. --Ліцьвін (гутаркі) 20:42, 4 чэрвеня 2019 (MSK)
- Ужо дакладна ня памятаю, але мабыць, узяў Заблоцьце ў пані Соркінай С. 73 (хоць здаецца, на якімсьці сайце былі артыкулы з адпаведнай кнігі сэрыі Памяць і гэтыя зьвесткі адтуль). Увогуле, слова «злота» ёсьць на крыжы Эўфрасіньні Полацкай, ёсьць беларускае слова «гродзкі» (замкавы) ад «грод», таму тэарэтычна ў «блоце» няма нічога немагчымага. Пагатоў здаецца, яшчэ пан Пацюпа пісаў, што падобное скарачэньне — гэта адзін з мэханізмаў утварэньня высокага стылю ў беларускай мове. Але калі ёсьць крыніцы з Забалацьцем, то няхай будзе Забалацьце як уніфікаваная назва. Ёсьць яшчэ, дарэчы, варыянт Забалоцьце [1]. Што да прыметніка, то калі ў крыніцах толькі Сабакінскі, то варта яго і выкарыстоўваць. Што да Нарбутава/Нарбутова, то браў больш пашыранае ў крыніцах паводле пошуку. Але Нарбутава, сапраўды, выглядае больш лягічным. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:45, 5 чэрвеня 2019 (+03)
- Крыніца, якая падае не агульнавядомыя назвы. Неяк я сумняваюся, што гэты артыкул напісаў чалавек, які сапраўды ў тэме. Артыкул напісаны ў 2015 годзе, але чалавек і дагэтуль ня ведае, што ў 2011 годзе Першамайскую перайменавалі ў Першамайск. Я ўжо не кажу пра іншыя памылкі ў назвах. --Ліцьвін (гутаркі) 18:13, 5 чэрвеня 2019 (MSK)
- Слушна. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:32, 5 чэрвеня 2019 (+03)