Абмеркаваньне:Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Ці патрэбна столькі вялікіх літараў у назьве? --Red_Winged_Duck 11:47, 12 траўня 2008 (UTC)

А гэта што? - Крыніца: Алесь Жлутка, «Католическая энциклопедия»; Крыніца: Ігар Ганчарук, Валянціна Грыгор'ева, Алена Філатава, Эдмунд Ярмусік, «Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі». Плюс спасылкі на афіцыйныя сайты й літаратура па тэме. - Удзельнік:Karybut

(Маецца на ўвазе адсутнасьць крыніц інфармацыі). Што ж тычыцца вялікіх літараў, Рымска- пачатковае слова, Беларусь — краіна, Касьцёл (як і Царква) у сэнсе аб’ядананьня вернікаў традыцыйна пішыцца зь вялікае літары. Хіба што каталіцкі можна з маленькае, але я б ня стаў.

Рэцэнзаваньне[рэдагаваць крыніцу]

  • Сераднявечча ці ўсё ж Сярэднявечча?
  • Папеж ці ўсё ж Папа?
  • Сьвяты Сталец — Рым/Ватыкан?
  • Радовы ці ўсё ж Савецкі?

--Taravyvan Adijene 22:14, 20 лістапада 2008 (UTC)

Сераднявечча — відавочная памылка, я паправіў. Папеж — падобна што таксама, але не зусім ясна, адкуль ногі растуць. З астатнім трэба разьбірацца. —zedlik 22:51, 21 лістапада 2008 (UTC)
У папежа «ногі растуць» з польскай мовы. На шчасьце, у нас ёсьць слова «Папа». --Taravyvan Adijene 02:52, 22 лістапада 2008 (UTC)
папеж паходзіць са старабеларускае мовы, прынамсі з твораў Іпація Пацея. - Удзельнік:Карыбут

Галоўная выява[рэдагаваць крыніцу]

Я тут загрузіў пару сьвежых выяваў касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, таму можна замяніць галоўную выяву артыкула на падобную з большым разрозьненьнем, напрыклад Выява:Miensk-Archikatedralny kaścioł Imia Najśviaciejšaj Panny Maryi-1.jpg. —zedlik 00:01, 13 сьнежня 2008 (UTC)