Абмеркаваньне:Расейскі крыж
6-канцовы крыж і патрыярх Нікан
[рэдагаваць крыніцу]Прашу шаноўнага Удзельніка:W прывесьці цытату з крыніцы Натальля Лоўчая. Масьцiшча – лясная вёска // Газэта «Працоўная слава», 29 жніўня 2014 г., якая б пацьвярджала, што гаворка вядзецца менавіта пра расейскі крыж. Бо прыведзеная раней цытата «Стараверства не прызнала новаўвядзенняў рэформы, пры якой 8-канцовы крыж быў заменены на 6-канцовы» пра гэта ня сьведчыць. У адваротным выпадку атаясамленьне памянёнага шасьціканвага крыжа менавіта з расейскім (калі гэта можа быць Крыж Эўфрасіньні Полацкай, што нават больш імаверна) зьяўляецца парушэньнем Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, а менавіта: Усякія <...> інтэрпрэтацыі <...> можна дадаваць у Вікіпэдыю толькі паводле надзейных крыніцаў. Таму падобныя зьвесткі альбо трэба пацьвердзіць ВП:КВД або выдаліць з артыкула. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:20, 8 кастрычніка 2018 (MSK)