Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Расейская мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапанова кампрамісу

[рэдагаваць крыніцу]

На мой погляд назва руская больш асацыюецца ў бягучы час з расейскай мовай (ізноў жа ў афіцыйным правапісе гэта так). Таму прапаную пакінуць гэты артыкул як ёсьць. Але ў пачатку зрабіць надпіс накшталт «Гэты артыкул пра рускую мову ў разуменьні ... Гісторыю назвы руская мова глядзіце з артыкуле Руская мова (гісторыя назвы)».

У артыкуле Руская мова (гісторыя назвы) і расказаць пра гістарычны аспэкт. Пажадана для нэўтральнасьці прывесьці меркаваньні розных гісторыкаў і лінгвістаў: беларускіх, расейскіх, украінскіх і далёкага замежжа.

EugeneZelenko 04:22, 01.08.2006 (UTC)

Кампраміс патрэбны, бо абодва бакі слушна кажуць. Прапаную пакінуць артыкул "Руская мова" са зьместам пра расейскую мову, але пад назвай (як гэта робіцца ў ангельскай Вікіпэдыі) зрабіць надпіс, што існуе яшчэ "Руская мова - усходнеславянская мова сярэднявечча" і зрабіць спасылку на "Старабеларускую мову". --MaximLitvin 06:37, 01.08.2006 (UTC)
А чаму не зрабіць неадназначнасьць як вось тут? Гэта быў бы больш кампрамісны варыянт. -- Bełamp 09:06, 01.08.2006 (UTC)
Таму, што робіцца ж кампраміс. Alexander Gouk стварыў артыкул са слушнай назвай, Вы гэтак жа слушна зрабілі пераніраваньне (проста слушнасьці розныя :)), але яно даволі абгрунтавана не спадабалася A.G. (усе разумеюць чаму). Таму і прапанова - і артыкул захаваць у стане прапанаваным A.G., і перанакіраваньне зрабіць згодна Вашай прапановы. Два ў адным... :) --MaximLitvin 10:09, 01.08.2006 (UTC)
Праблема яшчэ ў тым, што шмат існуючых артыкулаў напісаных афіцыйным правапісам будуць спасылацца на старонку-неадназначнасьць, а гэты ня вельмі добра (глядзіце Спэцыяльныя:Disambiguations). Калі іх усе выправіць, потым трэба будзе кожнаму новаму ўдзельніку тлумачыць як правільна спасылацца на адпаведны артыкул. Мне здаецца, што гэта створыць у шмат разоў болей праблем, чым вырашыць. --EugeneZelenko 14:00, 01.08.2006 (UTC)
А наконт афіцыйнага правапісу – дык і там ёсьць назва "расійская мова". -- Bełamp 09:10, 01.08.2006 (UTC)
Нешта ня чуў, ня бачыў... :) --MaximLitvin 10:09, 01.08.2006 (UTC)
А вось тут? -- Bełamp 14:55, 01.08.2006 (UTC)

Я прапаную пакінуць артыкул Руская мова расейскай мове, але зрабіць у ёй у пачатку спасылку на старонку з назвай Руская мова (неадназначнасьць), дзе зрабіць якраз спасылкі на Расейскую мову і Старабеларускую. Так гэта звычайна робіцца ў іншых Вікі --Czalex 14:45, 01.08.2006 (UTC)

Так і зрабіў. -- Bełamp 14:55, 01.08.2006 (UTC)

А калі я, напрыклад, дадам у артыкул тэксту болей, чым ужо ёсьць, то па правілах я маю права зьмяніць правапіс, такім чынам, артыкул будзе пра "расейскую мову". Тады, я так разумею, старонка "руская мова" мусіць быць перанакіраваная на "расейская мова"? -- Bacian 14:21, 07.08.2006 (UTC)

Так. --EugeneZelenko 14:05, 7.жніўня.2006 (UTC)

Чаму напісана так “ Расейская мова (па-расейску: Русский язык) ”. Я лічу, што калі пішам пра расейскую мову, то і ўсюды трэба пісаць “па-расейску” у дачыненьні расейскай мовы Расеі. Ну якія яшчэ могуць быць спрэчкі? --Ліцьвін 01:40, 23.07.2007 (UTC)

Дык а што Вам не падабаецца? :) Ці тут ня так напісана: па-расейску:
Усё! Цяпер добра. --Ліцьвін 20:10, 23.07.2007 (UTC)

Вытрымка з кнігі Паўла Сьцяцко "Культура мовы"

[рэдагаваць крыніцу]

Расейская (расійская) — і руская мова. Слова расійскі ўтварылася паводле прадукцыйнай мадэлі “ўласная назва (аснова яе) + суфікс -ск-і” (у народнай мове) Расея > расейскі ці (афіцыйна) Расія > расійскі. Як і Англія англійскі. Яшчэ славуты М.Ламаносаў ужываў гэтае найменне і даў яго сваёй капітальнай працы “Российская грамматика”. Геніяльны вучоны і паэт выкарыстоўваў гэтае слова і з іншым значэннем: “...что может собственных Платонов и быстрых разумом Невтонов Российская земля рождать”. Нагадаем яшчэ распаўсюджаны тэрмін “российская словесность", а таксама “национальную гордость великороссов” (Ленин) (а не “рускіх”). Гэта царская Расія (паводле акрэслення Леніна — “турма народаў”) не прызнавала беларусаў і ўкраінцаў за асобныя народы (нават назва “Беларусь” была забароненая) і таму выкарыстоўвала тэрмін русские дзеля абазначэння ўсіх усходніх славянаў (расійцаў, ўкраінцаў, беларусаў). У царскай Расійскай імперыі была адзіная дзяржаўная мова — руская (русский язык). Але ж гэтае найменне — ад Русь, і яно не дае сапраўднага акрэслення сутнасці таго паняцця, якое абазначае. Найчасцей мова атрымлівае свае найменне ад назвы краіны (з пераважным карэнным насельніцтвам): Беларусь — беларуская, Балгарыя — балгарская, Іспанія — іспанская, Македонія — македонская, Славакія — славацкая, Славенія — славенская, Сербія — сербская, Харватыя харвацкая, Украіна — украінская, Чэхія чэшская і пад. Таму натуральна і Расія — расійская (ці па-расійску: Россия — российский язык (расійская мова)). Такая намінацыя выкарыстоўваецца ўкраінцамі (російська мова), палякамі (język rosyjski), а таксама іншымі славянамі, напрыклад русінамі: росийски язик (гл.: А.Е.Супрун, А.К.Калюта. Введение в славянскую филологию. Мн.: Вышэйшая школа, 1981. С. 137).

Тэрмін расійскі замацаваны і ў назвах лексікаграфічных даведнікаў: “Беларуска-расійскі слоўнік” (Мн., 1926) і “Расійска-беларускі слоўнік” (Мн., 1928) М.Байкова і С.Некрашэвіча; д-р. Я.Станкевіч. “Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік” (New York, 1990); А.Глушко, А.Стасевіч, А.Бокун. “Расейска-беларускі хімічны слоўнік". Мн.: Тэхналогія, 1993; С.Суднік, С.Чыслаў. “Расейска-беларускі вайсковы слоўнік”. Мн.: Белфранс, 1997. Параўн.: “Украінсько-російський словник” (Київ, 1977). Назву расійскі (расейскі) сёння выкарыстоўваюць аўтарытэтныя выданні. І гэта натуральна: ён дакладна перадае адэкватнае паняцце і не мае шавіністычнага адцення. А што да таго, нібыта яна застарэлая, дык у жыцці грамадства і яго мовы былое застарэлае можа аднаўляцца і стаць зноў нормаю. Так, у нашых ака-дэмічных слоўніках (РБС-82, ТСБМ ды інш.) з паметаю “ўстарэлае” падаюцца словы расіянін, расіянка, але сёння гэтыя словы вернутыя да актыўнага выкарыстання, і ўжо ў РБС-93 яны не маюць гэтае паметы.

Такім чынам, сёння рэальна ў маўленні беларусаў выкарыстоўваюцца па-ралельна два найменні: 1) руская мова і 2) расейская (расійская) мова, якое найбольш дакладна перадае сутнасць адпаведнага паняцця. Паралельнае ўжыванне абедзвюх формаў знайшло свой адбітак і ў акадэмічным аднатомавым “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” (Мн.: Бел. эн-цыкл. імя Петруся Броўкі, 1996. С. 550): “Расійскі, -ая, -ае. Тое, што і рускі, які адносіцца Да Расіі”. Параўнаем дэфініцыю тэрміна рускія, што даецца тут на с. 568, з іншымі адэкватнымі дэфініцыямі і пераканаемся ў яго штучнасці: “Рускія… Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Расіі…” і на с. 86: “Беларусы… Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. З дэфініцыі… "Народ, які складае асноўнае насельніцтва Расіі”, натуральна вынікае — расій-цы (як і ўкраін-цы), і мова яго — расійская.

P.S. Сцяцко П. Культура мовы / П.Сцяцко. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 444 с. ISBN 985-458-062-8

P.P.S. © Сцяцко П., 2002

-- Bełamp 18:51, 7.жніўня.2006


Прапаную замест лазні ўжываць мытню, і наадварод. Каб больш дакладна перадаваць сутнасць. --Alexander Gouk 18:10, 7.жніўня.2006 (UTC)

Лепш бы што па сутнасьці сказалі, ды не выпраўлялі Кўінз на Куінс у артыкуле Нью-Ёрк. -- Bełamp 19:19, 7.жніўня.2006 (UTC)

Дурныя спрэчкі наконт паняткаў "расейская мова" і "руская мова". У тарашкевіцы гэтыя назвы па паняцьцях даўно разьмежаваныя! Вучыце мову, спадарове!