Абмеркаваньне:Расейская акупацыя Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Неаб'ектыўнасьць[рэдагаваць крыніцу]

Прымяняльна да 2022 году расейская (дэ-факта) акупацыя Беларусі не зьяўляецца агульнапрызнаным фактам (у тым ліку з боку міжнароднай супольнасьці), і гэта перадусім павінна быць адлюстравана ў пачатку артыкула. Аб'ектыўнай фармулёўкай было б нешта накшталт "Расейская акупацыя Беларусі - характарыстыка міжнародна-палітычнага становішча Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе паводле шматлікіх уплывовых прадстаўнікоў беларускага грамадзтва, у тым ліку А, Б, В". Czalex (гутаркі) 15:12, 5 жніўня 2022 (+03)[адказаць]