Абмеркаваньне:Раванічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парушэньне аўтарскіх правоў[рэдагаваць крыніцу]

Практычна ўвесь артыкул — суцэльнае copyvio. Пэўных разьдзелаў кшталту «Паходжаньне назвы» праз гугл не знайшоў, але мяркуючы па тым, што амаль усе іншыя разьдзелы скапіяваныя зь іншых крыніцаў, а таксама па стылі напісаньня, амаль упэўнены, што ўвесь артыкул цалкам падпадае пад парушэньне аўтарскіх правоў. —zedlik 00:50, 22 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Слушна толькі адно — пераклад з кнігі, ці пераклад з вугорскага (напрыклад) гэта не copyvio, таму што гугл тут Вам не дапаможа :)) Але ж насамрэч, гэта тое самае copyvio. Будзем працаваць з кнігамі....--McDucker 09:41, 22 лютага 2011 (EET)[адказаць]
На жаль не істотна, адкуль пазычаны тэкст, але вельмі важна, каб уладальнікі аўтарскіх правоў на гэтыя тэксты ня мелі прэтэнзіяў да Вікіпэдыі. Каб вашая праца па перакладзе не была дарэмнай, калі ласка, перапішыце ўсе тэксты, якія вы ўзялі з вонкавых крыніцаў, уласнымі словамі, каб не было падставы лічыць, што тэкст артыкула быў створаны на падставе тэксту з вонкавай крыніцы. Калі з вонкавых тэкстаў выкарыстоўваецца толькі інфармацыя, але не тэкставыя выразы, то ніякіх праблемаў з аўтарскім правам ня будзе. Іначай правілы патрабуюць выдаленьня ўсіх тэкстаў, якія могуць парушаць аўтарскія правы. —zedlik 17:39, 22 лютага 2011 (EET)[адказаць]