Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Новыя Шаламы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі арыентавацца на ННПБ (с. 281), то атрымліваецца, што перасяленцы з хутараў каля в. Шаламы заснавалі новую вёска і назвалі яе Шаломы. І дзе тутака лёгіка? Калі б людзі так рабілі, то мы зараз бачылі бы населеныя пункты з назвамі Палоцак, Сторабін і г.д. Відавочная памылка ў ННПБ. А цяпер пра сапраўдныя назвы. У ВГАБ (т. 4, с. 209) сьцьвярджаецца, што да Чырвонага Ўсходу была назва Шаламы I. Тое самае і ў СННП (с. 191). А вось у ГВБ (т. 7, кн. 3, с. 137) больш напісана: першапачатковая назва вёскі — Новыя Шаламы. Хутчэй за ўсё потым яе афіцыйна зацьвердзілі як Шаламы I (зараз пішуць Шаламы 1, але гэта памылка, раней ужо тлумачыў чаму). Тым больш, пасьля таго як зьявіліся іншыя Шаламы, асноўныя Шаламы пачалі называць Старымі і Першымі. І гэтая практыка нармальная для Беларусі, прыкладаў хапае. Таму я лічу, што вёсцы трэба вярнуць першапачатковую лягічную назву — Новыя Шаламы.

Дадам яшчэ інфармацыі з ГССМ. Яшчэ існавалі і Шаламы II, якія былі заснаваныя раней чым Шаламы I. Таму цалкам лягічна, што асноўныя Шаламы называлі Старымі і Першымі. У 1964 годзе Шаламы II і Шаламы аб’ядналі ў адзіную вёску, а Шаламы I (Новыя Шаламы) перайменавалі ў Чырвоны Ўсход.

Таксама трэба адзначыць, што ня ўсё так адназначна з ННПБ, бо назвы Старыя Шаламы, Шаламы 1 і Шаламы 2 згадваюцца ў разьдзеле «Страчаныя назвы» (с. 287). --Ліцьвін (гутаркі) 00:29, 15 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]