Абмеркаваньне:Нароўля

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У спісе дваран Рэчыцкага павета за 1808 г. указана, што ўласнікам Барбарова быў Якаў Сіверс, а не фон Гольст. Хоць у спісе за 1808 г. Сіверсу - 75 год. А 75 год Сіверсу было ў 1806 г. Таму калі спіс 1808 г. -- гэта проста перапіс спіса за 1806 г. (так часам рабілі), то ў 1803 г. фон Гольст ніяк не мог быць уласнікам Барбарова і межавацца з Прозарамі. Памёр Сіверс у 1808 г., таму, напэўна, і прадалі Барбароў у 1808 г. фон Гольсту. Не?--Pracar (гутаркі) 20:32, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

А Андрэй фон Гольст у тым спісе ад 1808 г.-- уласнік маёнтка Кажушкі, які з'яўляецца яго спадчынным.--Pracar (гутаркі) 23:59, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Гэта копія гранічнага дакумэнту, перааформленая, імаверна, для А. фон Гольста, 18 сьнежня 1809 г. у Мазыры, засьведчаная подпісам менскага віцэ-губэрнатара С. Бэнэволенскага. Таму і названы фон Гольст, а не папярэдні ўладальнік. Адпаведную заўвагу падаў.--Дамінік (гутаркі) 18:20, 14 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]