Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Нарашы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ствараў шаблён:Васілішкаўскі раён і задаўся пытаньнем, а які прыметнік атрымоўваецца ад назвы Нарашы? Спачатку зьвярнуўся да крыніцаў на расейскай мове: «БССР. Адм.-тэр. падзел» (1947), с. 117; «Адм.-тэр. уладк. БССР» (т. 1, с. 168, 301; т. 2, с. 68, 108, 109, 198) — усюды Нарошский. Потым зьвярнуўся да крыніцаў на беларускай мове. Дзіўна, але гэтая вёска ня згадваецца ў такой грунтоўнай працы як СННП. Як такое атрымалася... У ЭГБ (т. 2, с. 229) бачым Нарашаўскі сельсавет. Вось як такая назва атрымалася? У слове Нарашы націск прыпадае на літару ы. Згодна з нарматыўным даведнікам «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» для гэтай назвы магчымыя наступныя парадыгмы: «-шо́ў, -ша́мі, -ша́х». У ГВБ 9-3 у агульным апісаньні раёну на старонцы 586 некалькі разоў згадваецца Нарошскі сельсавет. А гэтая назва адкуль? Проста доўга ня думалі і пераклалі з расейскай мовы як ёсьць? Але ў гэтай жа кнізе ў артыкуле пра вёску Нарашы на старонцы 711 мы ужо бачым «з 12.10.1940 г. цэнтр Нарашскага с/с». А гэтая назва як атрымалася? Хай ужо будзе «Нарашскі сельсавет», з націскам на літару і, дык у такім разе атрымаем «Нарашскога с/с». Поўная блытаніна і нічога не зразумела. Пасьля гэтага я патэлефанаваў да старшыні Астрынскага сельскага выканаўчага камітэту (тэл. 8 01514 3-03-57). Я ў яе прама спытаў: «Які прыметнік атрымоўваецца ад назвы Нарашы? Нарашаўскі, Нарашскі, Нарошскі? Як вы кажыце?» Яна: «Мы так ня кажам, мы кажам Нарашанскі». Я быў зьдзіўлены, бо я нават і не разглядаў такі варыянт. І сапраўды шырока выкарыстоўваецца менавіта такі варыянт. Прыклады: афіцыйны сайт Шчучынскага раённага выканаўчага камітэту, артыкул «Гісторыя» (на беларускай мове) — згадваецца толькі Нарашанскі сельсавет; Банк данных погибших и пропавших без вести в период Великой Отечественной войны военнослужащих, призванных с территории Республики Беларусь (на расейскай мове) — згадваецца толькі Нарошанский с/с. Таксама ў вёсцы дзейнічае фэльчарска-акушэрскі пункт, які ўсюды называюць Нарашанскім (па-расейску: Нарошанский): УЗ «Щучинская ЦРБ»; Учреждение здравоохранения «Щучинская центральная районная больница». Атрымліваецца, што маем неверагодную сытуацыю: у кнігах пішуць хто як хоча і нікога гэтае не клапоціць. --Ліцьвін (гутаркі) 19:40, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]