Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Мікола Калядны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аздабленьне артыкулу

[рэдагаваць крыніцу]

Раней гэтую старонку я не выкарыстоўваў.

Дзякуй Kazimier Lachnovič: менавіта па ягонай парадзе я сюды "патрапіў".

Дык вось, апошнім часам на "Мікола Калядны" адбываецца нешта незразумелае: хтосьці правіць, а я нічога ня ведаю і, як бачу, тут нічога не адлюстроўваецца. Адтаго трэба трохі параіцца. Дарэчы, старонка зьяўляецца аб'ектам Вікізьвесткі Q96190306.

− 27.06.2020 у разьдзеле "Літаратура" нехта прыбраў публіцыстычныя артыкулы, а дагэтуль яны там былі. Што зьмянілася? Мікола Калядны - ~пісьменьнік, крытык, публіцыст - і лягічна паказваць гэты адцінак ягонае творчасьці;

− На старонцы "Мікола Калядны" пазначаеццца неабходнасьць вікіфікацыі артыкулу. Я спрабаваў, як мог, але не атрымалася. Калі ласка, падкажыце, як зрабіць правільна, як давесьці старонку да ладу, да неабходнага выгляду. Усё-такі Вы маеце дастатковы досьвед і завершыце працу лепш за мяне. Так? Што патрэбна ад тэкстаў і зьместу - я зраблю, а вось тэхнічны, вонкавы выгляд - калі ласка, дапамажыце;

Дзякуй за ўвагу. Жадаю ўсяго сама лепшага! Вагонь (гутаркі) 11:06, 30 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Прыбраў зь літаратуры толькі артыкулы (пакінуўшы кнігі), каб артыкул не ператварыўся ў сьпіс усіх публікацыяў аўтара, пра што і пазначыў у апісаньні. Лепей напісаць, што «выдаў 100 кніг, напісаў 1000 публікацыяў».
Хто што рабіў, у любы час можаце ўбачыць у гісторыі рэдагаваньняў артыкула. -- Renessaince 10:15, 1 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]
P. S. «Радыё Свабода» — гэта інтэрнэт-бачына, таму дадайце калі ласка, спасылку на артыкул у сеціве і аўтара публікацыі. Пададзенай вамі інфармацыі недастаткова, каб спраўдзіць верагоднасьць цытаты. -- Renessaince 10:18, 1 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]
Мая зноска такая: "Радыё «Свабода», Культура, 18 жніўня 2018 г." Спасылка ў сеціве; https://www.svaboda.org/a/29438851.html. Гэта - адзін з традыцыйных суботніх аглядаў "Свабоды", які падаецца без аўтарскага подпісу. Дарэчы, рэдакцыя часта гэтак практыкуе ў рубрыцы "Культура" і, безумоўна, ейныя публікацыі ні ў каго не выклікаюць сумневу і іх хутка знаходзяць.
Калі ласка, зрабіце карэктоўку. Ці ад мяне яшчэ што трэба? Вагонь (гутаркі) 16:15, 1 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]
Дадаў спасылку на старонку Радыё Свабоды. Дарэчы, лепей крыніцы аздабляць ужо гатовымі шаблёнамі {{Артыкул}}, {{Кніга}}, {{Навіна}} ці {{Спасылка}}.
Дарэчы, на Радыё Свабодзе зьвесткі пра ўзнагароду аповесьці «Астрахрышча» толькі ўскосныя, таму паўстае чарговае пытаньне: хто такія тыя крытыкі? -- Renessaince 18:18, 1 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]
Зноў-такі: гэта - волевыяўленьне !Свабоды". Вагонь (гутаркі) 18:27, 1 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]
Забаўныя маніпуляцыі! Куды прапала маё папярдняе тлумачэньне пытаньня "хто"? ... І што цяпер рабіць зь ім у артыкуле? Вагонь (гутаркі) 18:38, 1 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]
Да ведама: У сваім матарыяле "Свабода" не вядзе ніякіх размоваў пра ўзнагароду аповесьці "Астрахрышча". Адпаведна: і я таксама. Вагонь (гутаркі) 18:59, 1 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]