Абмеркаваньне:Мястэчка
Мяркую, што варта перанесьці ў Пасёлак гарадзкога тыпу, бо менавіта гэтая назва зьяўляецца афіцыйнай, а значыць і галоўнай для артыкула. --Red_Winged_Duck 10:52, 2 ліпеня 2008 (UTC)
- Падтрымліваю прапанову! больш таго варта падзяліць сучасныя пасёлкі гарадзкога тыпу і былыя мястэчкі. Між мястэчкам і пасёлкам Гар. тыпу цяжка ня бачыць пераемнасьці, аднак гэта абсалютна розныя рэчы. У прыватнасьці ў гісторыі ў дадзеным артыкуле кажацца толькі пра мястэчкі, пра г.п. інфармацыі тут вельві мала, таму варта зрабіць асобны артыкул. --Мікола Волкаў 22:45, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
- Наколькі мне вядома, ў 1990-я прапанавалася павярнуць слова «мястэчка» ў афіцыйны ўжытак замест «гарадзкога пасёлка» на ўзроўні афіцыйнай нарматыўнай тэрміналёгіі. Вядома, што пасьля 1994 року гэта так і не было зьдзейсьнена. Дарэчы, калі зьвярнуцца да адрозьненьняў паміж сучаснымі ПГТ і гістарычнымі мястэчкамі, то па сутнасьці і тыя, і тыя — пераходны тып паселішча паміж вёскай і местам (горадам). Таму асабіста я ня бачу сэнсу ствараць два артыкулы. --Казімер Ляхновіч 23:09, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
- У такім разе справу варта вырашыць галасаваньнем і кампэтэнтнымі прапановамі. У выпадку захаваньня адзінага артукула трэба тады адрозьніць гістарычныя мястэчкі і сучасныя г.п. у асобных разьдзелах. --Мікола Волкаў 23:22, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
- Вікіпэдыя ўсё ж ня месца для экспэрымэнтаў кшталту «што б магло быць», калі афіцыйна не было прынята, дык і ня можа быць гаворкі пра тое, каб гэта было асноўным артыкулам. Але пры гэтым варта зрабіць адпаведную пазнаку ў артыкуле пра пасёлак гарадзкога тыпу. --Red_Winged_Duck 08:55, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
- Справа ў тым, што гэты разьдзел не на афіцыйнай моўнай норме і адпаведна, я лічу, што на яго нельга прымяраць афіцыйную зрасейфікаваную наркамаўскую тэрміналёгію. У адрозьнеьні ад афіцыйнага герба і сьцяга Беларусі, дзе вы, магчыма, маеце рацыю, не існуе афіцыйнай тэрміналёгіі клясычнага правапісу - хіба што за выключэньнем працаў, зробленых на тарашкевіцы. Дык вось зноў жа: наколькі мне вядома Аркадзь Смоліч у сваіх працах ужываў менавіта паняцьце "мястэчка".--Казімер Ляхновіч 12:10, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
- Але зь іншага боку, інфармацыя тут мусіць адпавядаць рэчаіснасьці. Адміністрацыйнай адзінкі мястэчка фактычна не існуе, гэта будзе тое самае, што выкарыстоўваць павет для назвы раёна. Мне здаецца, варта даць апісаньне мястэчка, пасёлка гарадзкога тыпу і чым яны адрозьніваюцца ў гэтым артыкуле, а ў іншых пакінуць магчымасьць ужываньня назвы мястэчка з спасылкай на ПГТ. --zedlik 12:48, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
- Справа ў тым, што гэты разьдзел не на афіцыйнай моўнай норме і адпаведна, я лічу, што на яго нельга прымяраць афіцыйную зрасейфікаваную наркамаўскую тэрміналёгію. У адрозьнеьні ад афіцыйнага герба і сьцяга Беларусі, дзе вы, магчыма, маеце рацыю, не існуе афіцыйнай тэрміналёгіі клясычнага правапісу - хіба што за выключэньнем працаў, зробленых на тарашкевіцы. Дык вось зноў жа: наколькі мне вядома Аркадзь Смоліч у сваіх працах ужываў менавіта паняцьце "мястэчка".--Казімер Ляхновіч 12:10, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
- Вікіпэдыя ўсё ж ня месца для экспэрымэнтаў кшталту «што б магло быць», калі афіцыйна не было прынята, дык і ня можа быць гаворкі пра тое, каб гэта было асноўным артыкулам. Але пры гэтым варта зрабіць адпаведную пазнаку ў артыкуле пра пасёлак гарадзкога тыпу. --Red_Winged_Duck 08:55, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
- У такім разе справу варта вырашыць галасаваньнем і кампэтэнтнымі прапановамі. У выпадку захаваньня адзінага артукула трэба тады адрозьніць гістарычныя мястэчкі і сучасныя г.п. у асобных разьдзелах. --Мікола Волкаў 23:22, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
- Наколькі мне вядома, ў 1990-я прапанавалася павярнуць слова «мястэчка» ў афіцыйны ўжытак замест «гарадзкога пасёлка» на ўзроўні афіцыйнай нарматыўнай тэрміналёгіі. Вядома, што пасьля 1994 року гэта так і не было зьдзейсьнена. Дарэчы, калі зьвярнуцца да адрозьненьняў паміж сучаснымі ПГТ і гістарычнымі мястэчкамі, то па сутнасьці і тыя, і тыя — пераходны тып паселішча паміж вёскай і местам (горадам). Таму асабіста я ня бачу сэнсу ствараць два артыкулы. --Казімер Ляхновіч 23:09, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Дарэчы, існуе таксама проста пасёлак. Чым ён адрозьніваецца ад пасёлка гарадзкога тыпу і ці можа таксама лічыцца мястэчкам? --zedlik 12:48, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
- З "паветам" гэта вы трапна... Пераканалі. Няхай будзе артыкул і пра "мястэчка", і пра "пасёлак гарадзкога тыпу". Як і пра "павет"/"раён", "вобласьць"/"ваяводзтва" і г.д. --Казімер Ляхновіч 18:00, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
- Я так разумею, што чатыры ўдзельнікі супольнасьці выказаліся за перанос і толькі адзін супраць, пры тым безь ніякіх крыніцаў акрамя тоеснасьці пасёлка/мястэчка. Чаму тады артыкул дагэтуль не перанесены? --Jauhienij 19:23, 25 студзеня 2012 (FET)
- Гэтае пытаньне ўжо даўно як разьвязалі: пра савецкае і традыцыйнае найменьні паселішчаў дадзенага тыпу існуюць два асобныя артыкулы. Пры напісаньне артыкулаў пра афіцыйныя п.г.т. удакладненьне робіцца праз унутраную спасылку. --Казімер Ляхновіч 19:59, 25 студзеня 2012 (FET)
Даданьне матэрыялу
[рэдагаваць крыніцу]Калі ў каго будзе час і цікавасьць, дадаць «Культурна-гістарычны фэномэн мястэчак Беларусі (ВКЛ)» адсюль: [1] (тут толькі фрагмэнт артыкулу, але зь яго таксама можна ўзяць адзін-другі абзац). --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 15:23, 13 кастрычніка 2010 (EEST)
Колькасьць
[рэдагаваць крыніцу]У Беларусі налічваецца 106 мястэчак Цікава, на які час. --Ліцьвін (гутаркі) 21:22, 3 траўня 2012 (FET)
- Сапраўды, было б няблага ўдакладніць колькі іх цяпер. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:27, 3 траўня 2012 (FET)
Станам на 1 студзеня 2010 году ў Беларусі налічвалася 94 мястэчкі, зь іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлкаў:
- Берасьцейская вобласьць: 7 + 1 п.п.
- Віцебская вобласьць: 24
- Гарадзенская вобласьць: 17
- Гомельская вобласьць: 13 + 4 п.п.
- Магілёўская вобласьць: 6 + 3 п.п.
- Менская вобласьць: 16 + 2 п.п. + 1 к.п.
- Абнавіў зьвесткі, дзякуй! --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:00, 3 траўня 2012 (FET)