Абмеркаваньне:Марэля
Выгляд
Прапаную перанесьці артыкул у Марэля. Такое азначэньні прысутнічае ў Расейска-беларускім кароткім фармакалягічным, Байкова-Некрашэвіча [1] і расійска-крыўскім В. Ластоўскага [2]. --Jauhienij 02:19, 14 верасьня 2011 (EEST)
- Дакладная беларуская назва. Згодзен. Але ж па пошуку патрэбна захаваць і абрыкос.--McDucker 09:49, 14 верасьня 2011 (EEST)
- Так, вядома. Тым больш, што «абрыкос» сустракаецца ў слоўніку Нашай Нівы. --Jauhienij 09:57, 14 верасьня 2011 (EEST)
- + Наконт «марэлі» нічога сказаць не магу, а датычна «абрыкоса» ў Этымалягічным слоўніку БМ значыцца, што гэта пазычаньне пач. XX ст. праз расейскую мову з галяндзкае. Аднак ні першага, ні друга слова няма ў Гістарычным слоўніку БМ. --Казімер Ляхновіч 17:22, 14 верасьня 2011 (EEST)
Ґраматычны род слова марэля
[рэдагаваць крыніцу]У мяне пытаньне. Марэля гэта назоўнік жаночага роду, ў абодвух значэньнях ('плод' і 'дрэва'), ці не так? Хіба так. У Беларуска-расейскім слоўніку Байкова-Некрашэвіча [3] толькі жаночага роду. У тэксьце артыкула ўжываeцца ў мужчынскім родзе. Я змяню яго на жаночы (так, як умею). Ryba g (гутаркі) 14:18, 12 сьнежня 2013 (FET)