Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Марцін Шміглецкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму Шмыглецкі калі па лаціне Martinus Smiglecius, па польску Marcin Śmiglecki. Здаецца павінна быць Сьміглецкі? --Raviaka Ruslan (гутаркі) 19:25, 23 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Калі арыентавацца на вымаўленьне літараў у польскай мове, то літара Ś гучыць як беларуская літара Ш. --Ліцьвін (гутаркі) 19:38, 23 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Дзіўна. Чаму тады, напрыклад Эдвард Рыдз-Сьміглы? Ś - гэта Сь. Sz - гэта нашае ш. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 20:01, 23 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Śmierć таксама па вашаму павінна гучаць як шмэрць? Śmiech як шмех?
На Свабодзе Шупа піша Сьміглецкі ў кнізе Быць альбо ня быць сярэдняэўрапейцам таксама Сьміглецкі, тое самае і ў Кальвiнiсты ў культуры Вялiкага Княства Лiтоўскага Адметныя элемэнты й чужыя ўплывы. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 20:06, 23 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Я толькі растлумачыў вам адкуль узялася літара Ш. І апошняе не маё вынаходніцтва, бо я вышэй прывёў спасылку на грунтоўны аналіз. Асабіста я ня супраць формы Сьміглецкі. --Ліцьвін (гутаркі) 00:48, 24 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Як пабачыў, беларускаму ш адпаведае польскае sz, прыкладна Лукашэнка, шукаць, шпіянаж. Польскае ś адпаведае беларускаму сь, як сьнег, сьлімак. У польскіх словах хіба няма мягкага ш, не помну ні аднага прыкладу, няма такага звуку, таму дзіўна, што на старонцы так напісалі. Праслухаў, вымаўлянне некаторых словаў гучыць дзіўна. Прозьвіша - паводле польскага артыкулу (крыніцаў няма) - паходзіць ад гораду Сьмігель, можаце праслухаць на англійскае як гэта гучыць. Bocianski (гутаркі) 23:44, 25 лістапада 2019 (+03)[адказаць]