Абмеркаваньне:Мартын Лютэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні варыянт імя ў мяне даўно выклікаў пытаньні. Нядаўнія размовы з гісторыкамі і эвангелістамі схілілі мяне да думкі, што я не адзін такі. Прапаную перайменаваць у Марцін Лютэр з наступных прычынаў (тут у тым ліку пералічаныя іхнія меркаваньні):

  1. БКП, п.66 разглядае як варыянт Мартын, так і Марцін;
  2. у моўнай традыцыі пераважае спалучэньне «Марцін» + Лютэр. Варыянт зь іншымі асобамі варта разглядаць асобна (калі будуць розначытаньні);
  3. п. 2 пацьвярджаюць: радыё «Свабода» (86 вынікаў супраць 3 за Мартына, прычым усе тры датаваныя 2002—2003 рокамі), «Наша Ніва» (3680 супраць двух, якія спасылаюцца на адзін камэнтар да артыкулу), «Arche» (8 супраць аднаго), Слоўнік.орг (Лютэр Марцін, Марцін — 2, Мартын — 0).

У п.3 маглі трапіць (і трапілі) таксама некаторыя вынікі, датычныя іншага Марціна Лютэра, таму таксама прывяду вынікі і для яго (Марцін/Мартын). Радыё «Свабода»: 41/1, «Наша Ніва»: 8/1), «Arche»: 4/[1]. Можна адразу будзе пераймяноўваць і гэты артыкул. --Renessaince 16:44, 28 красавіка 2013 (FET)

У якойсьці размове са спадаром Silk user blue online.pngJauhienij была вувачана дадзеная праблематыка. З тае прычыны, што БКП дазваляе выкарыстоўваць абодва варыянты, то для, у прыватнасьці, нямецкіх імёнаў усё ж такі пажадана выкарыстоваць варыянт зь цьвёрдай літарай т, як гэтае імя вымаўляюць самі немцы, што больш набліжана да арыгіналу. З гэтым я цалкам згодны, таму не лічу, што трэба рабіць перанос. --Dymitr 16:58, 28 красавіка 2013 (FET)
Невялікая зацемка. У нямецкай мове ў гэтай пазыцыі т вымаўляецца мякка, але супрацьпастаўленьня цьвёрды гукмяккі гук, як згадана ніжэй, сапраўды няма. —zedlik 17:49, 28 красавіка 2013 (FET)
  • у бальшыні заходнеэўрапейскіх моваў (да якой належыць таксама і нямецкая) адсутнічае апазыцыя паводле цьвёрдасьці-мяккасьці ў адрозьненьне ад моваў славянскіх, дзе такая апазыцыя існуе, таму славянскае імя «Мілан» нельга зблытаць з італьянскім горадам «Мілян», Канстанціна Вераніцына з імпэратарам Канстантынам, дарэчы, таму і заснаваны ім горад ня можа перадавацца клясычным правапісам як «Канстанцінопаль» (толькі «Канстантынопаль», БКП 21:66). Згадайма, што ў лацінскай мове такой апазыцыі таксама не было. У нашым выпадку «Мартын» і «Марцін» сапраўды зьяўляюцца варыянтамі, але не раўназначнымі і ўзаемазамяняльнымі, а сытуацыйнымі (у залежнасьці ад нутранага складу мовы-крыніцы): так, славянскі «Martin» ня можа быць «Мартынам», як і нямецкі «Martin» — «Марцінам». P.S. Заўважце, што варыянта «Уладыслаў» у БКП няма, бо гэта імя славянскае і неабходнасьці захоўваць цьвёрдасьць няма. --Jauhienij (гутаркі) 17:29, 28 красавіка 2013 (FET)