Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Мажэйкава

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікава, што ў АТУ БССР (т. 1, с. 298) і БССР. Адм.-тэр. падзел (1 выд., с. 121) гэтая вёска згадваецца пад назвай «М. Можейков» (па-беларуску: Малы Мажэйкаў). Потым мы бачым, што гэтая назва нейкім чынам ператварылася ў Малое Мажэйкава, а ў 2002 годзе ўжо афіцыйна перайменавалі ў Мажэйкава. Дзіўна, чаму не вярнулі гістарычную назву. Яшчэ адзін цікавы момант: гэтая назва ня згадваецца ў СННП і ННПБ. А вось Малы Мажэйкаў згадваецца ў ГВБ. Пры гэтым тамака сьцьвярджаецца, што першапачатковая назва гэтага населенага пункту — двор Мажэйкаўскі. Але я сумняваюся ў гэтым...

Яшчэ існуе і Вялікае Мажэйкава. Паводле ГВБ, першапачатковая назва гэтага населенага пункту — двор Мажэйкава. Але я сумняваюся і ў гэтым, бо ў ВГАБ (т. 3, с. 285) згадваюцца і «Можейков Великий» і «Можейков Малый». У ГВБ таксама сьцьвярджаецца, што Вялікае Мажэйкава стала Вялікім для таго, каб адрозьніваць ад другога Мажэйкава, які стаў Малым. Атрымліваецца, што мы маем два населеных пункты з адной гістарычнай назвай — Мажэйкаў. Потым яны ператварыліся ў Вялікі Мажэйкаў і Малы Мажэйкаў. Далей: Вялікі Мажэйкаў → Вялікае Мажэйкава і Малы Мажэйкаў → Малое Мажэйкава → Мажэйкава. Гістарычна правільна гэтым населеным пунктам вярнуць адну назву — Мажэйкаў. --Ліцьвін (гутаркі) 16:49, 27 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]