Абмеркаваньне:Ліцьвіны Севершчыны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дарэчы, пра літвінаў, Алесь. Што скажаце наконт гэтай спрэчкі:

--Rydel 23:48, 11 .02. 2005 (UTC)

На самім форуме (пытанні 26-28) нехта вельмі ўдала падрабляўся пад мяне, і нават падпісваўся маймі ініцыяламі – АБ. Але добра, што не прыпісаў мне поглядаў, якіх я не маю. Што да спрэчкі ў ЖЖ, дык я найбольш салідарны з Францам Ёзэфам.

Літва – гэта адно, а ВКЛ – зусім іншае. І на ўзроўні Урбана-Ермаловіча-Чаропкі мы сваіх інтарэсаў не адстаім. Зрэшты, мазаічнае гэта “мы”.

Cкажыце лепш, да каго ў "РС" звяртацца па інстанцыі наконт календару ? Бо звяртацца да выканаўцаў спажыўцу не належыць.