Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ляхавіцкі замак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьвяртаюся да спадара Максіма, тут пэўна я не зусім правільна сфармуляваў сваю думку. Я зусім ня блытаў фарты і бастыёны. Справа ў тым, што вакол замка насамрэч існавала сістэма фартоў, гэта бачна па выяве аблогі замка. На жаль ня маю добрай лічбавай выявы:( калі маеце вельмі прашу кінуць у комманс. Толькі ў час аблогі гэтыя фарты занялі маскоўцы і зь іх абстрэльвалі замак. --Мікола Волкаў 14:29, 10 лютага 2008 (UTC)

У мяне таксама няма вельмі добрай лічбаваё выявы, але на той што ёсць бачу толькі батарэі што маскалі пабудавалі падчас аблогі. А адкуль такія звесткі пра форты ў Ляхавічах? Здаецца ж і рана для фартоў ды умацаванне не тых памераў, каб мець фарты -- само па сутнасці форт. --MaximLitvin 15:07, 10 лютага 2008 (UTC)
Крыху памыліўся з я з фортамі, таму вельмі ўдзячны, што падказалі мне на памылку. У прыватнасьці у сваіх развагах я адпачатку зьвяртаўся да Janusz Bogdanowski "Feldbefestigungen in Polen zur Zeit der Schwedischen Kriege im 17. Jahrhundert" (артыкул на жаль адкуль - згубіў:( ) (пры жаданьні магу пераслаць) Дык вось у чым мая памылка: Багданоўскі пісаў аб сістэме протафартоў, якую збудавалі маскоўцы калі трымалі ў аблозе замак. Такая тактыка існавала ўжо пры аблозе Смаленску 1633 годзе. Г.зн. протафарты усёткі стварылі маскоўцы. З іншага боку мне не дае спакою самае крайняе з усходу ўмацаваньне з вежай (мураванай?). Аблога трымалася 2-3 месяцы, падаецца сумнеўным, што маскоўцы пасьпелі ўзьвесьці гэтую вежу. А такія вежы мне вельмі знаёмыя па досьледах раньняй бастыённай фартыфікацыі Эўропы. Такія вежы-фарты (?) (Drussenheim - першы магчыма ня самы лепшы прыклад што мне патрапіўся) будаваліся перад умацаваньнямі менавіта з перашкоды для подступу да саміх умацаваньняў.
Такім чынам, прызнаю: існаваньне фартоў пакуль адволі сумнеўна, аднак некаторыя протафартовыя ўмацаваньні магчыма існавалі. Зрэшты пакуль гэта не даказана варта зьняць узгадкі аб іх. Дзякуй за заўвагу: і сам крыху лепей разабраўся. --Мікола Волкаў 16:57, 10 лютага 2008 (UTC)
Усход гэта дзе, бо я не арыентуюся ў ляхавіцкай тапаграфіі? Справа? Адзінае што з "падазронага" бачу гэта вялікія намёты ў цэнтры табараў і млын (адтуль маскалі страляюць па замку, во ён канешне магчыма (?) быў прастасаваны неяк да абароны, але так шмат дзе рабілася і фортам яго называць гэта за вушы цягнуць). Ну і неведаю, калі так аб пратафортах напісана -- паляку відаць лепш ведае. Проста ў якасці імхо, не бачу пратафортаў -- проста батарэі што злева падсыпаныя з-за нізкасці рэльефу, каб траекторыя стральбы была лепшай (тым батарэям што справа гэта не спатрэбілася, бо там відаць бераг высокі). Але, калі напісана пратафорты, значыць так і ёсць. --MaximLitvin 08:57, 11 лютага 2008 (UTC)
Так пагаджаюся крыху за вушы прыцягнуў сістэму фартоў да Ляхавіцкага замка:( Багданоўскі піша аб протафартах у сістэме палявых (!) умацаваньняў. Не аб фартах у сістэме пастаяннай фартыфікацыі. У яго гэтыя развагі ўкладваюцца ў рэчышча дасьледваньня т.з.в "старапольскага вайсковага мастацтва", дзе такія протафарты былі патрэбны былі хутчэй як схованка для кавалерыі. Калі цікава магу сфоткаць і пераслаць гэты артыкул.
Плян аблогі Ляхавічаў малявалі як маглі па накірунку поўнач-поўдзень, г.зн. зьверху поўнач зьнізу поўдзень, як мы да таго прызвычаіліся (можаце зірнуць на гуглмэпс, там даволі добра праглядаюцца абрысы замка). Такім чынам справа за шанцамі і далей за дружнымі калёнамі маскоўцаў крыху на узвышшы лягер і з заходняга боку лягеру збудаваньне на якім стаіць гармата. Відаць, гэта Вы палічылі за млын? Мне ж падаецца гэта выключна мілітарнае збудаваньне. Пытаньне з чаго яно (дрэва - камень - цэгла?). Ізноў жа спасылаюся на ранейшыя свае заўвагі аб ужываньні падобных збудаваньняў для абароны ў раньніх бастыённых умацаваньнях у Эўропе (калі трэ магу колькі прыкладаў таксама пераслаць). З іншага боку магчыма што гэта будыніна драўляная (магчыма улічыць штрыхоўку гэтага будынка на малюнку) і яе спэцыяльна скідалі маскоўцы для сваёй артылерыі. Сказаць нешта пэўнае цяжка. Яшчэ мне не дае спакою той факт што дакладна не зразумела кім быў збудаваны сам замак, Янам Каралем Хадкевічам ці яго бацькам, а Ян яго толькі мадэрнізаваў, а калі мадэрнізаваў то як (магчымы нейкія прадзамкавыя ўмацаваньні?). Як вынік хочу пацьвердзіць сваё жаданьне пісаць аб рэчах пэўных у артыкулах, там пытаньне аб фортах магчыма зьняць. З іншага боку тэма вельмі цікавая і мусіць быць калісьці дасьледаваная. --Мікола Волкаў 10:18, 11 лютага 2008 (UTC)
Не, за вядзяны млын я палічыў нейкую буданіну на выспачке паміж рукавамі (ды і цяпер здаецца памыліўся). А там дзе вы кажыце ці не бачныя ў гарматы колы і лафет (не?) і што там за поле з крыжыкамі? --MaximLitvin 11:29, 11 лютага 2008 (UTC)
У мяне даволі добрая выява гэтага штурму, калісьці друкаваліся і ў кнігарнях прадаваліся. Наконт поля з крыжыкамі, на жаль не бачыў я там нічога падобнага:( ды і лепей нам не разглядаць так віртуальна мапу. Аб гарматах: яны там усе на лафэтах з коламі, але гэта відавочна чыста схематычная выява. У прыватнасьці па майму вывучэньню апісаньня Біржанскага замку таго ж часу большасьць гармат былі якраз бяз колаў. --Мікола Волкаў 17:15, 12 лютага 2008 (UTC)
Дарэчы, Максім, зьвярніце ўвагу як страляюць і куды страляюць маскоўскія гарматы, ледзьве ня большая палова цаляе ў капаніры ў шыі бастыёнаў, а не кудысьці па самім замку. Думаю гэта цікавая заўвага адносна сістэмы фартыфікацыі. --Мікола Волкаў 17:18, 12 лютага 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Ляхавіцкі замак»

Пачаць абмеркаваньне