Абмеркаваньне:Лена Маер-Ляндрут

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што правільней будзе Мэер, бо па-нямецку Meyer. Калі б было Meier, дык тады было б Маэр. --Red_Winged_Duck 00:08, 22 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Мне таксама так здаецца. —zedlik 15:40, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
БКП 23:72 «Маер (Meier)» 2. Red_Winged_Duck: тут розьніца толькі ў літарах [ie] і [ye], якія ўсё роўна будуць ётавацца на пісьме аднолькава, а не ў літары [e] (гуку [a]); глядзіце Трэці Райх; Райн) --Jauhienij 15:46, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Гэта слушна, але ж яна Meyer. Справа не ў ётаваньні, а ў тым, што дыфтонг [ei] у нямецкай мове чытаецца як [ай], а дыфтонгу [ey] не існуе, таму гэтае спалучэньне, калі не зьяўляецца выключэньнем, мусіць чытацца ў нямецкай мове па агульных правілах: як [эй]. —zedlik 16:07, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Меркаваньні слушныя, але я пакорпаўся на ютубе і глядзі што знайшоў: Lena Meyer-Landrut @SWR3 New Pop Festival - Interview 2010-09-25 (1/2) (english subs). Тут вядучы ці вядучая (не зразумеў) :-) выразна кажа нават «Майар» --Jauhienij 16:19, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Але гэты вядучы не зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай. --Red_Winged_Duck 16:34, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
О, выдатна, дзякуй :) Вось дарэчы таксама знайшоў вымаўленьне: [1] — там таксама праз [ай]. Ня думаю, што носьбіты нямецкай мовы будуць вымаўляць няправільна, таму ў мяне тут пытаньняў больш няма. —zedlik 16:37, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]