Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Красны Бор (мікрараён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзеля ўніфікацыі назваў прапаную перайменаваць артыкул у Чырвоны Бор (мікрараён Менску). Кепска, што пачалі ўжо гэтак. Было б лепш, калі б у дужках было "мікрараён, Менск", як у артыкулах пра станцыі мэтрапалітэну. Можна й бязь Менску, калі нідзе больш гэткая назва мікрараёну не сустракаецца... Павырашайце пакуль. :) Wizardist 10:40, 29 лістапада 2009 (UTC)

На месцы сучаснага мікрараёну раней існавала вёска Чырвоны Бор (НАБ, с. 287, 289), якая была заснаваная ў савецкія часы. Гладзіце абмеркаваньне:Чырвоная Зара (Чырваназорскі раён)#Красная/Чырвоная. Таму застаецца незразумелым, чаму пры далучэньні вёскі да Менску была зьмененая назва. Але ж трэба адзначыць, што гэты выпадак ня ёсьць адзіным, а якраз гэты выпадак адзін зь вялікай колькасьці такіх незразумелых перайменаваньняў у тыя часы. Таму я лічу, што назва вёскі павінна супадаць з назвай мікрараёну, бо якраз першапачаткова на гэтым месцы ўзьнікла вёска менавіта з назвай Чырвоны Бор. --Ліцьвін (гутаркі) 15:07, 16 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]