Абмеркаваньне:Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (Бяроза)
Выгляд
"Места"
[рэдагаваць крыніцу]Пры ўсёй павазе, слова "места" ў значэньні "горад" не зьяўляецца агульнаўжывальным у сучаснай беларускай мове. Вікіпэдыя ня ёсьць музэем моўнай экзотыкі і ня ёсьць месцам для папулярызаваньня экзатычных словаў. --Czalex (гутаркі) 12:55, 23 чэрвеня 2019 (MSK)
- У нас з 2011 году ёсьць рэкамэндацыя Вікіпэдыя:Сынанімічныя словы. Ня ведаю чаму яна і дагэтуль ня дзейнічае, бо яшчэ ў 2010 годзе адбылося галасаваньне, паводле якога вырашылі, што пару «горад — места» можна ўжываць. Таму зараз вышыя дзеяньні парушаць усталяваны кансэнсус. Калі вы ня згодныя з гэтым, то гэтае пытаньне зараз можна вырашыць толькі праз галасаваньне. --Ліцьвін (гутаркі) 13:36, 23 чэрвеня 2019 (MSK)
- Прапанаваў там у абмеркаваньнях. Выкарыстаньне слова "места" - гэта абсурд і шкодзіць нашай Вікіпэдыі, улічваючы, што і сама па сабе тарашкевіца для шараговага карыстальніка рэч дастаткова экзатычная.--Czalex (гутаркі) 14:30, 23 чэрвеня 2019 (MSK)
- Абсурд — гэта застацца з прадмесьцямі і мястэчкамі і пры гэтым на загад з Масквы адмовіцца ад утваральнага места. Хоць разумею, што змалпаваныя з расейскай нэалягізмы «гарпасёлкі» і «аграгарадкі», мабыцы, выглядаюць цалкам прымальна для людзей, якія з аб'ектыўных прычынаў ня могуць мысьліць аналітычна. Фармальна места — слоўнікавае слова, якое нават мае перавагу над «горадам» у беларускіх слоўніках да расейскай чысткі іхнага зьместу і фізычнага зьнішчэньня аўтараў. Увогуле, у праекце прайшло галасаваньне, дзе большасьць падтрымала прынамсі раўнапраўны статус гэтага слова і, такім чынам, у праекце зьявіўся кансэнсус, парушэньне якога можа прывесьці да блякаваньня. Асабіста я ня бачу аніякай шкоды для нашага разьдзелу ад традыцыйнага гістарычнага беларускага найменьня вялікага паселішча, якое пагатоў выкарыстоўваецца ў мовах трох найбольш блізкіх суседніх народаў. Напрыклад, за 10 гадоў з моманту абраньня артыкула Менск (як і іншых артыкулаў з выкарыстаньнем гэтага слова) не было ані войнаў рэдагаваньняў, ані нейкіх скаргаў. Калі ў кагосьці ёсьць нейкія комплексы датычна гэтага слова — то трэба спрабаваць ад іх пазбыцца. Вельмі шкада, што некаторыя людзі дагэтуль не бачаць лягічнай патрэбы ў аднаўленьні гвалтоўна страчаных правоў гэтага слова ў беларускай мове незалежна ад правапіснага стандарту. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:13, 23 чэрвеня 2019 (+03)
- Прапанаваў там у абмеркаваньнях. Выкарыстаньне слова "места" - гэта абсурд і шкодзіць нашай Вікіпэдыі, улічваючы, што і сама па сабе тарашкевіца для шараговага карыстальніка рэч дастаткова экзатычная.--Czalex (гутаркі) 14:30, 23 чэрвеня 2019 (MSK)