Абмеркаваньне:Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)
Выгляд
Мы ж здаецца дамовіліся не ўжываць старабеларусізм рок у напісаньні артыкулаў. Якое абгрунтаваньне скасаваньня праўкі McDucker'а? --Jauhienij 18:40, 20 ліпеня 2010 (UTC)
- Перапрошваю, але штосьці я не ўзгадваю, дзе менавіта мы дамовіліся менавіта «не ўжываць старабеларусізм рок у напісаньні артыкулаў». --Казімер Ляхновіч 18:58, 20 ліпеня 2010 (UTC)
- Слова «рок» не зьяўлецца сынонімам слова «год» у беларускай Вікіпэдыі і наогул адсутнічае ў сучаснай беларускай мове. Чаму тады вы скасавалі праўку удзельніка McDucker? --Jauhienij 19:09, 20 ліпеня 2010 (UTC)
- Тое галасаваньне датычылася ўсяго толькі стварэньня ўмоўнага сынанімічнага шэрагу для наданьня магчымасьці ўніфікацыі падобнай лексыкі ў артыкулах. Слова «рок» зьяўляецца сынонімам слова «год» і існуе ў сучаснай беларускай мове, што пацьвярджаюць шматлікія слоўнікі (у прыватнасьці сучасны Этымалягічны слоўнік НАН Беларусі), спасылкі на якія ўжо неаднаразова прыводзіліся. --Казімер Ляхновіч 19:39, 20 ліпеня 2010 (UTC)
- Увогуле, ня варта пачынаць чарговую тупіковую дыскусію: вынік папярэдняга абмеркаваньня — забараніць выпраўляць «год» на «рок» + не выкарыстоўваць «рок» у артыкулах, дзе ўжо прысутнічае значны ўнёсак з «годам», а таксама ў накідах-пачатках, здаецца, усіх задаволіў. Але дадзены артыкул — іншы выпадак. --Казімер Ляхновіч 19:42, 20 ліпеня 2010 (UTC)
- Тады перапрошваю. Ня ведаў пра існаваньне такой дамоўленасьці. --Jauhienij 20:28, 20 ліпеня 2010 (UTC)
- Слова «рок» не зьяўлецца сынонімам слова «год» у беларускай Вікіпэдыі і наогул адсутнічае ў сучаснай беларускай мове. Чаму тады вы скасавалі праўку удзельніка McDucker? --Jauhienij 19:09, 20 ліпеня 2010 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск).