Абмеркаваньне:Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)
Па даце пабудовы : Насевіч у артыкуле ў кнізе Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на (1995) згадвае, калі размова йдзе пра Неміровічаў:
Заўзяты католік, Мікалай Няміра ў 1449 г. заснаваў у Ішкалдзі касцёл, на забеспячэнне якога вызначыў 2 сям'і (Малынічаў і нейкага Паўла) з сяла Малы Лулін ("parvo Lulin" у лацінскім тэксце дакумента) разам з мядовай данінай, якую яны раней выплачвалі ў Ішкалдзь [Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezyi Wilenskiej. Krakow, 1948. № 197].
У канцы жыцця, у чэрвені 1471 г., Мікалай Няміра з жонкай Альжбетай пакінулі яшчэ два дакументы, у якіх упамінаюцца абодва Луліны. Першы дакумент пацвярджае Ішкалдзьскаму касцёлу права на мядовую даніну з Малога Лулінца, а ў другім Мікалай завяшчаў жонцы пажыццёвае валоданне Ішкалдзю з некалькімі сёламі, сярод якіх названы Лулін і Малы Лулінец [Там жа. № 270, 271].
AntonBryl незалагінены 13:56, 10 верасьня 2008 (UTC)
- Преверыў па названай крыніцы - да, сто пудоў. Дакумент ад Мікалая Неміровіча датаваны лістападам 1449 кажа пра наданьне фундушу ecclesiam nove fundacionis in patrimonio meo Iskolka in honorem sancte Trinitatis, Virginis Marie Annunciacionis et beati Nikolai. Пад 71-м - гэта проста тэстамент Мікалая, дзе ён згадвае, сярод іншага, як "мэнэджыць" фундуш на касьцёл. Трэба паправіць, пэўна. AntonBryl 08:29, 11 верасьня 2008 (UTC)
Антон, гэта насамрэч, вельмі крута, што ты сам разабраўся ў крыніцах наконт заснаваньня касьцёла і ў прыватнасьці на падставе гэтага ўносіш зьмены ў артыкул. У мяне толькі аднапросьба ў сувязі з гэтым, увядзі калі ласка зноскі на адпаведныя публікацыі і старонкі, так артыкул і тая інфармацыя, што ты ў яго ўводзіш выйграе ў разы!!! --Мікола Волкаў 15:25, 11 верасьня 2008 (UTC)
- Зроблена AntonBryl 16:11, 11 верасьня 2008 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь).