Абмеркаваньне:Каранавірусы
Выгляд
Назва
[рэдагаваць крыніцу]А чаму не Каранавірусы? Прыклады выкарыстаньня ад «Радыё Свабода». --Ліцьвін (гутаркі) 15:12, 5 лютага 2020 (+03)
- Пытаньне цікавае. Калі я ствараў артыкул пра каранавірус, у абмеркаваньні Вінцук Вячорка ўжо абгрунтаваў быў такі варыянт, паколькі ў другой частцы слова націск падае на першы склад, дык паводле правілаў беларускай мовы ў першай частцы «о» пераходзіць у «а».
- Але тым часам зьявілася новае абмеркаваньне ў іншай суполцы, дзе ўдзельнік абгрунтаваў напісаньне «каронавірус» шэрагам аналягічных словаў «ротавірус», «пікорнавірус», «поліявірус», «ортапоксвірус» і (галоўнае) спасылкамі на слоўнікі й энцыкляпэдыі. Дык у гэты шэраг падпадае й «каронавірус». Таму цяпер я больш схіляюся да гэтага варыянту.
- Але як бы там ні было, варта абодва артыкулы прывесьці да аднастайнасьці, бо адначасна «каранавірусу» і «каронавірусаў» быць не павінна. -- Renessaince 15:58, 5 лютага 2020 (+03)
- Але Вінцук Вячорка і пра ротавірусы, бокавірусы і норавірусы напісаў, таму я адназначна за каранавірус. Так, мы зараз знаходзімся ў нейкай пераходнай форме, бо раней былі пытаньні і зь Веліка-/Вяліка-, Высака-/Высока-, Нава-/Нова-, Чарна-/Чорна-, Чырвана-/Чырвона-. Пасьля тых абмеркаваньняў і спрэчак я лічу, што няма сэнсу выдумляць штосьці новае. --Ліцьвін (гутаркі) 18:02, 5 лютага 2020 (+03)
Перанакіраваньне пасьля пераносу (любога з артыкулаў) варта пакінуць. -- Renessaince 08:55, 6 лютага 2020 (+03)
- Так, хай будуць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 6 лютага 2020 (+03)