Абмеркаваньне:Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР
Выгляд
Скарот
[рэдагаваць крыніцу]Вітаю. У п. 94 БКП-2005 гаворка вядзецца пра вытворныя словы ад абрэвіятураў. Згодна з гэтым правілам у беларускай мове магчымыя словы «кагэбісцкі» і «КГБісцкі», і тлумачыцца чаму так. -- Ліцьвін (гутаркі) 19:01, 9 жніўня 2023 (+03)
- Вітаю. Так, але даюцца і самі крынічныя абрэвіятуры «КГБ» і «НКВД» (без варыянтаў КДБ і НКУС), але «ААН». Вядома, можа казаць і КДБ (бо ёсьць у вартых даверу крыніцах), але прыярытэт усё ж, як выглядае, аддаецца КГБ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:50, 9 жніўня 2023 (+03)
- Не, у правіле тлумачыцца адкуль у беларускай мове зьявіліся вытворныя назвы «кагэбісцкі» і «КГБісцкі» — ад абрэвіятуры КГБ. І гэта цалкам натуральна. А вось калі гаворка вядзецца пра Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, то, вядома, абрэвіятурай будзе КДБ. --Ліцьвін (гутаркі) 23:00, 9 жніўня 2023 (+03)
- Калі гаворка пра КДБ Беларусі, то няхай. Але ў выпадку КГБ СССР (ці лепей проста КГБ) які сэнс у беларускім перакладзе? У вашай інтэпрэтацыі мяне засмучвае, што не падалі варыянт «кадэбісцкі», які выкарыстоўваецца параўнальна. Пагатоў, артаграфічны слоўнік да БКП-2005 (Слоўнік з кнігі "Саўка, З. Вячорка, В. Санько, З. Ф. Бушлякоў, Ю. Беларускі клясычны правапіс : збор правілаў: сучасная нармалізацыя - Вільня [Вільнюс]. - Менск [Мінск], 2005"), як выглядае, падае толькі КГБ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:14, 9 жніўня 2023 (+03)
- Дарэчы, ці ня будзеце супраць, калі перанясу гэтае абмеркаваньне ў Абмеркаваньне:Камітэт дзяржаўнай бясьпекі? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:28, 9 жніўня 2023 (+03)
- Не ўжываньне ў беларускай мове абрэвіятуры "КДБ", а выкарыстаньне замест гэтага "КГБ", не падкрэслівае, што апошняя арганізацыя не зьўляецца "нашай", як і выкарыстаньне абрэвіятуры "КДБ", ня кажа, што гэтая арганізацыя зьўляецца "нашай". Гэта проста правільная назва на беларускай мове. Тлумачэньне ў правіле як атрымаліся прыметнікі «кагэбісцкі» і «КГБісцкі», ня кажа пра тое, што абрэвіятура "КГБ" дапушчальная ў беларускай мове. Добраахвотная адмова ад выкарыстаньня беларускіх назваў у дачыненьні да назваў замежных арганізацыяў, нават калі яны рабілі жудасныя рэчы, гэта шлях ня ў тым напрамку. Так ня трэба рабіць.
- Так, можна перанесьці. --Ліцьвін (гутаркі) 16:06, 27 жніўня 2023 (+03)
- Не, у правіле тлумачыцца адкуль у беларускай мове зьявіліся вытворныя назвы «кагэбісцкі» і «КГБісцкі» — ад абрэвіятуры КГБ. І гэта цалкам натуральна. А вось калі гаворка вядзецца пра Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, то, вядома, абрэвіятурай будзе КДБ. --Ліцьвін (гутаркі) 23:00, 9 жніўня 2023 (+03)