Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Замкавая царква (Наваградак)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пабудаваны пасярод замку першай сталіцы ВКЛ - наколькі я ведаю, карэктнасьць азначэньня Наваградку як сталіцы ВКЛ (і ўвогуле існаваньне ў ВКЛ ў гэты перыяд сталіцы) аспрэчваецца. Магчыма, у гэтым артыкуле лепей абысьціся больш мяккай фармулёўкай, а пытаньне пра сталічнасьць пакінуць артыкулу пра ўласна Наваградак. AntonBryl 17:02, 25 лютага 2008 (UTC)

Магчыма і так. Але гэта спрэчная сталічнасьць, трэба пагадзіцца, адбілася і на факце абмураваньня замка і самой царквы. Варта падкрэсьліць проста статус наваградка, неяк. --Мікола Волкаў 17:10, 25 лютага 2008 (UTC)
Падкрэсліць можна "буйнейшы горад і адна з асноўных рэзідэнцый вялікага князя ў 13 ст.", але ці мае гэта дачыненне да тэмы артыкула. Як аб першым каменных храме, здаецца, казаць не выпадае -- у 1150-я была пабудаваная Барысаглебская, а пры Віценю дамініканскі (мінарытскі? ці які?) касцёл. Ці памыляюся? --MaximLitvin 19:02, 25 лютага 2008 (UTC)
Пагаджаюся, рэч увогуле тэмы касьцёла не тычыцца, там проста ў першым варыянце тэксту ішло шмат аб вялікім значэньні храма ў самой дзяржаве. Як лепей выкруціцца з гэтага становішча не зусі уяўляю, хаця, быццам, тады не было сталіцаў яўных, але Наваградак быў нечым усёткі большым за рэзідэнцыю, на мой погляд. Супраць зьняцьця "сталіцы" нічога ня маю.
"Першы храм на замку", мелася на ўвазе першы мураваны варыянт гэтага самага храму, а зусім не аб храмах наваградка. Зараз перапраўлю. Пра Барысаглебскі і дамініканскі ніяога ня ведаю, на жаль, калі падкажаце, літаратуру, Максім, буду ўдзячны. --Мікола Волкаў 20:44, 25 лютага 2008 (UTC)
Ён мінарыцкі (францысканскі) быў-такі. Насевіч пра яго піша са спасылкаю на лісты Гедыміна за 1323 год, дзе гэты касьцёл (і яго спаленьне тэўтонамі ў 1314, і адбудову пасьля гэтага) згадана. Але ці мураваны быў, ня ведаю. Вось і ў тыя гедымінавы лісты (гэты й гэты) зараз адмыслова зазірнуў - ня сказана там, проста згаданыя касьцёлы, дамініканскі й францысканскі ў Вільні й францысканскі ў Наваградку. AntonBryl 21:21, 25 лютага 2008 (UTC)
А храм 1150-х - гэта, пагадзіцеся, ня "ў Княстве" ў кожным разе - гэта на будучай тэрыторыі Княства; а так і полацкую Сафію можна згадаць. AntonBryl 21:26, 25 лютага 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Замкавая царква (Наваградак)»

Пачаць абмеркаваньне