Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Дарагічын

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Драгічын»)

Гэта памылка, бо Трайдзень ваяваў зусім іншы Драгічын — Драгічын над Бугам, які зараз у Польшчы. А наш сёнешні Драгічын, калі ён тады ўвогуле існаваў, зваўся Давячоравічы. --MaximLitvin 14:25, 6.жніўня.2006 (UTC)

Места правільна называць Дарагічынь, або Драгічынь (як і Кобрынь), бліжэй да старажытнай мясцовай формы, якая яшчэ жывая. А вось польскі горад з такой самай назвай сёньня варта было б як раз не называць «Дарагічын», больш правільна было б «Драгічын»!--Ihar Baranouski 22:09, 12 студзеня 2012 (FET)
Ці маеце вы нейкія аўтарытэтныя крыніцы, якія пацьвярджаюць вашую думку? --Jauhienij 22:10, 12 студзеня 2012 (FET)
Першае, што хочацца спытаць у Вас: а Вы на Палесьсі ў вёсцы калі-небудзь былі? :) Ну разумееце, гэта настолькі банальныя і натуральныя рэчы, якія мусіць ведаць кожны краязнаўца з гэтага рэгіёну. Зразумела, што афіцыйны бел. правапіс будзе падаваць заўсёды «Драгічын». Але, калі б Вы хоць бы чыталі незалежныя выданьні на тарашкевіцы, якія выходзілі на Берасьцейшчыне ў канцы 1980-х — 1990-ыя, то ў Вас бы такіх пытаньняў не паўставала. На жаль, у інтэрнэце гэтых крыніцаў сходу я Вам знайсьці не магу. Магу параіць зьвярнуцца ў Берасьцейскую абласную бібліятэку, там яны, ведаю, дакладна ёсьць. А яшчэ знайшоў Вам скан газэткі на заходнепалескай гаворцы, дзе можна прачытаць, як падаюць назву гэтага гораду самыя палешукі: http://gn.org.ua/westpoleshuks

--Ihar Baranouski 23:19, 12 студзеня 2012 (FET)

Пакуль, вы можаце пазначыць у артыкуле, што палешукі вымаўляюць назву зь мяккім н' з спасылкай на гэтую крыніцу. Што да назвы артыкула, то слоўнік Нашай Нівы падае выключна Драгічын і адпаведны запыт па гугле дае 50 400 вынікаў, а Драгічынь — толькі 9. Таму зь пераносам да больш поўнага высьвятленьня карціны варта пачакаць. --Jauhienij 23:34, 12 студзеня 2012 (FET)

Ну дык Вы як раз далі больш-менш аўтарытэтную спасылку ў слоўніку Нашай Нівы што да сучаснага правільнага напісаньня ПОЛЬСКАГА Драгічына (над Бугам), чытайце ўважліва! :) Выбачайце, але ТУТ можа быць дыскусія пра любую форму назвы палескага Драгічыня, але ўжо ніяк не «Драгічын»! Чаму ж Вам замала аказалася спасылкі з заходнепалескай газэты «Збудінне», дзе гэты горад у іншай форме як «Дорогічынь» ніколі і не пісалі на працягу многіх гадоў? --Ihar Baranouski 00:05, 13 студзеня 2012 (FET)

Дзе вы ўбачылі пазнаку, што гэта польскі горад? Наконт палескай газэты, гэта праект на беларускай мове клясычным правапісам, а не на заходнепалескай гаворцы. Далейшае абмеркаваньне з вамі лічу бессэнсоўным пакуль ня будуць прыведзеныя будзь-якія прыстойныя крыніцы. --Jauhienij 00:35, 13 студзеня 2012 (FET)
У гістарычныя крыніцах, сапраўды, датычна цяперашняга польскага места можна сустрэць назву «Дорогичинь» (у «Летапісе Вялікіх Князёў Літоўскіх»). Інтуітаўна-маўленчыя зьвязкі з выпадкам Кобрыня таксама праглядаюцца. Аднак пра «Кобрынь» чамусьці пісалі і пішуць ня толькі ў аматарскім палескамоўным «Збудінні», а пра Драгічын — не. На цяперашні момант крыніцаў аб’ектыўна бракуе, таму і было б няблага пашукаць дадатковыя зьвесткі (у адпаведным выданьні з сэрыі «Памяць», тапанімічных слоўніках, атлясах гаворак, і г. д.). Тады можна будзе разглядаць варыянты зь пераносам артыкула або даданьнем традыцыйнай мясцовай назвы ў прэамбулу. --Казімер Ляхновіч 01:19, 13 студзеня 2012 (FET)

Тут справа ў тым, што Вікіпэдыя мусіць адлюстроўваць найбольш агульнапрыняты варыянт, якім на цяперашні момант зьяўляецца менавіта назва Драгічын. Пры гэтым, калі мясцовая назва гораду адрозьніваецца ад агульнапрынятай, то, на маю думку, будзе цалкам прымальна пазначыць яе пасьля асноўнай назвы ў форме кшталту "(мясцовая назва — Дарагічынь)". —zedlik 04:16, 13 студзеня 2012 (FET)

:))))) Дыскусія вакол яўнага паланізму "Драгічын" вельмі мяне расьсьмяшыла адносна прыведзеных тут крытэраў агульнапрынятасьці, аб'ектыўнасьці, аўтарытэтнасьці крыніцаў. Пры гэтым чамусьці для сучаснага польскага мястэчка над Бугам форма "Дарагічын" нават не выклікае сумневаў, не дыскутуецца і лічыцца цалкам прымальнаю! І гэта нягледзячы на тое, што Электронная Энцыкляпэдыя Slounik.org як раз адносна гэтага польскага, а не палескага гарадка прыводзіць два прыклады з формай "Драгічын" (менавіта ў гэтай польскай (НЕ ПАЛЕСКАЙ!) парафіі служылі беларускія кс. Адам Станкевіч і кс. Эдвард Юневіч; Jauhienij - чытайце іх біяграфіі!) ПРЫВАТНАЯ ініцыятыва НЕКАЛЬКІХ філёлягаў, якая знайшла ўвасабленьне ў Слоўніку прыватнай газеты "Наша Ніва" - сапраўды, чамусьці падае як норму менавіта наркомаўскі варыянт палескага райцэнтру. Чаму гэтыя аўтары ігнаруюць мясцовую форму "ДОРОГЫЧЫНЬ" і форму, зафіксаваную ў гістарычных дакументах - загадка як для мяне, так і для ўсіх мясцовых філёлагаў (не адэптаў наркомаўкі) і краязнаўцаў. Як вядома, у польскай мове адсутнічае такая зьява, як поўнагалосьсе, адсюль у нашай наркомаўцы такія скалечаныя (бо запазычаныя з польскай) формы назваў БЕЛАРУСКІХ гарадоў як Брэст, Гродна, Драгічын, Навагрудак...

Як падае польская Вікіпэдыя, мястэчка ў Кобрыньскім павеце замест Давячоравіч пачало называцца так у 1655: "Po raz pierwszy nazwa Drohiczyn (Dorohiczyn) pojawia się w 1655". Крыніцы там не пададзена. Украінская Вікіпэдыя піша: "Назву міста пояснюють по-різному. Одні пов’язують її з «дреговичами», які колись населяли південну частину Білорусі, інші — з розміщенням Дрогичину на перехресті важливих доріг, треті — з особливостями «дарог», «дрог»." Я думаю, версія з дарогаю мае болей шанцаў: гэта сапраўды старажытны шлях Берасьце-Пінск, амаль яго сярэдзіна.

Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom II таксама падае старажытную форму мястэчка ў Кобрыньскім павеце: "Dorohiczyn" (гл. тут: http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/150), якую пасьлядоўна ўжывалі і ў беларускамоўных незалежных выданьнях Берасьцейшчыны (газета "Шлях" і інш.) і ў заходнепалескамоўным "Збудінні". А ў такім самым прыватна-аматарскім, як "Наша Ніва", "Збудінні" працавалі (ці супрацоўнічалі), між іншым, аўтарытэтныя журналісты (Аляксандар Лукашук, Валер Каліноўскі), філёлягі (Алесь Наварыч-Трушко, Фёдар Клімчук, Мікола Шаляговіч), гісторыкі-краязнаўцы (Сафрон Жлоба)...

Выснова: калі мы НЕ СУМНЯВАЕМСЯ, што гэты палескі райцэнтр сапраўды меў старажытную форму назвы "ДОРОГІЧЫН", то давайце абмяркоўваць яе сучасную, а не скалечаную праз польскую мову наркомаўскую назву: або "Дарагічынь", або "Дарагічын".--Ihar Baranouski 01:20, 14 студзеня 2012 (FET)

Асабіста я ня супраць ані Дарагічыня, ані Дарагічына (зноў-такі, які з гэтых варыянтаў больш абгрунтаваны і на падставе якіх аўтарытэтных крыніцаў?), але пры ўмове прывядзеньня спасылак на друкаваныя працы мовазнаўцаў (газэта «Шлях» і «Геаграфічны слоўнік...» гэта ўжо лепей, але недастакова). Нават больш адназначная сытуацыя з Каленкавічамі/Калінкавічамі дагэтуль у падвешаным стане, бо бракуе часу схадзіць у бібліятэку і пашукаць адпаведныя тапанімічныя працы. --Казімер Ляхновіч 01:43, 14 студзеня 2012 (FET)
У тарашкевічным беларускім друку ёсьць, сапраўды, невялікая традыцыя пісаць ДРАГІЧЫНЬ. У газеце “Шлях” (незалежная беларуская газэта Берасьцейшчыны 1988-1998) назву райцэнтра Берасьцейскай вобласьці пісалі “ДРАГІЧЫНЬ”, раён - Драгічыньскі, Драгічыньшчына (напр., Шлях, № 2 (13), 1994, с. 1-2; № 11, 1994, с. 2, 4). Гэта як і Кобрынь, мясцовыя вёскі КарсынЬ, СварынЬ, р. ГарынЬ, суседняя ВалынЬ і інш. І таму я на 100% пэўны, што ў клясычным правапісе назва ПАЛЕСКАГА гораду аніяк ня можа падавацца “Драгічын”, што надта далёка ад ЖЫВОЙ мясцовай гаворкі (ДОРОГІЧЫНЬ) і супярэчыць форме, якая падавалася НАВАТ на польскай мове як ПЕРШАЯ згадка горада: Dorohiczyn (гл. тут: http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/150). Таму я асабіста быў бы за ДАРАГІЧЫНЬ. Наогул, мястэчка зусім нядаўна ўвайшло ў сучасна-беларускі кантэкст і таму, акрамя наркомаўскай бел. традыцыі напісаньня (у райгазэце) пра яго рэдка хто пісаў у беларускамоўным друку і шукаць іншых аўтарыіэіных крыніцаў са згадкамі проста няма дзе. Традыцыя толькі фармуецца. Уласна таму я гэтак настойліва раю ПРЫБРАЦЬ гэты скалечаны польскай і савецкай бел. наркомаўкай "Драгічын".

Прапаную ў артыкуле пра райцэнтар падаваць так: Дарагічынь (Драгічынь) на месцы больш старажытнага паселішча Давячоравічы.--Ihar Baranouski 00:24, 9 лютага 2012 (FET)

Яшчэ адзін аргумент, каб прыбраць чужынскую назву "Драгічын": меркаваньне старшыні рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі Валянціны ЛЕМЦЮГОВАЙ, якая лічыць больш правільнай назву "Дарагічын": "Мінула чатыры стагоддзі, а нашы назвы паселішчаў дагэтуль дэманструюць чужую "апратку": Брэст, Вулька, Гурка, Гродна, Дамброва, Драгічын, Навагрудак, Туржэц, Хойна, Хойнікі і іншыя. (Замест Берасце (Берасць), Волька, Гародня (Горадня), Дуброва, Дарагічын, Наваградак, Турэц, Хвойна і Хвойнікі)". Гл. тут: "Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве", або Сур'ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі --Ihar Baranouski (гутаркі) 18:02, 27 верасьня 2012 (FET)

Неяк я забыўся пра гэты горад... Вядома трэба вяртаць гораду беларускую гістарычную традыцыйную назву — Дарагічын і адпаведна атрымліваем Дарагічынскі раён. Таксама маем неадназначнасьць з Дарагічынам, які зараз уваходзіць у склад Польшчы. Я прапаную асноўную назву для апошняга населенага пункту — Дарагічын (Падляскае ваяводзтва). --Ліцьвін (гутаркі) 14:53, 20 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Сапраўды, варта перанесьці паводле пані Лемцюговай: Мінула чатыры стагоддзі, а нашы назвы паселішчаў дагэтуль дэманструюць чужую «апратку»: Брэст, Вулька, Гурка, Гродна, Дамброва, Драгічын, Навагрудак, Туржэц, Хойна, Хойнікі і іншыя. (Замест Берасце (Берасць), Волька, Гародня (Горадня), Дуброва, Дарагічын, Наваградак, Турэц, Хвойна і Хвойнікі) і пана Вячоркі Сярод цяперашніх афіцыйных назваў гарадоў Беларусі Гродна, Круляўшчызна, Навагрудак, Драгічын, Брэст вылучаюцца, бо і гучаць не па-беларуску, і ня маюць празрыстага значэньня ў межах беларускае мовы. Кожнай з гэтых назваў адпавядае звыклая для беларускага вуха форма (слова, корань): горад, кароль, новы горад, дарога, бераст. Таму традыцыйныя назвы — Горадня, Каралёўшчына, Наваградак, Дарагічын, Берасьце.. Таксама падтрымліваю асноўную назву Дарагічын (Падляскае ваяводзтва) для Дарагічына на Падляшшы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:10, 20 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

А вось цікавая праца «Истоки географических названий Беларуси с основами общей топонимики» (1997): файл, тэкст. Тамака на старонках 85 і 152—156 таксама сьцьвярджаецца, што форма Драгічын — менавіта польская, а беларуская форма — Дарагічын. --Ліцьвін (гутаркі) 18:34, 2 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]