Абмеркаваньне:Дняпро Дніпро (футбольны клюб)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ці не варта перанесьці артыкул ў Дняпро Дніпро? З аднаго боку сучасная назва проста зьвязаная з назвай гораду, то бок як Менск (футбольны клюб), але ж назва па-ўкраінску ФК Дніпро яшчэ існавала да таго як зьмянілася назва гораду з Дняпрапятроўска на Дніпро, таму лягічна вынікае, што назва клюба зьвязана з назвай ракі, а не гораду. З гэтага пункту гледжаньня варта і перанесьці артыкул. тое саме тычыцца і Дніпро-Арэны, якая ў сваю чаргу зьвязана з назвай ужо футбольнага клюбу, таму і тутака трэба выкарыстоўваць назву Дняпро-Арэна. --Dymitr 12:39, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Згодзен. І гэтае тычыцца і іншых клюбаў з назвай Дняпро. Толькі ў сувязі з рэкамэндацыяй Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў магчымы назвы і ў фармаце Назва Горад (футбольны клюб). --Ліцьвін (гутаркі) 13:35, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось артыкул на сайце Польскае радыё, клясычны правапіс: «Украінскі футбольны клюб „Дняпро” ці гішпанскі „Сэвільля”»? Я ўжо не кажу, што па-расейску ўсюды Днепр. --Ліцьвін (гутаркі) 00:15, 28 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэты артыкул быў яшчэ да перайменавання горада ў 2016 годзе.--Artsiom91 (гутаркі) 01:21, 28 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, сапраўды. Я пра гэтае і кажу. І артыкул быў і клюб быў з такой назвай яшчэ да перайменаваньня гораду. --Ліцьвін (гутаркі) 01:38, 28 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Згодна з рэкамэндацыяй Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, атрымліваем асноўную назву Дняпро Дніпро (футбольны клюб) і альтэрнатыўная — Дняпро Дняпро (футбольны клюб). --Ліцьвін (гутаркі) 18:48, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

У першым выпадку удакладненьне «футбольны клюб» залішняе, бо няма клюбаў з такой назвай у іншых відах спорту. У другім выпадку назва гораду і каманды супадае, таму «Дняпро (футбольны клюб)», але з улікам існаваньня клюбу «Дняпро Магілёў», будзе «Дняпро (футбольны клюб, Украіна)». --Red_Winged_Duck 20:22, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Ёсьць яшчэ баскетбольны клюб з гэтага жа гораду з такой жа назвай. І ня толькі ён. Я ўсё ж лічу, што ў асноўных назвах спартовых клюбаў лепш пазьбягаць такіх агульных парамэтраў, як назва краіны. Тым больш у рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў гаворыцца толькі пра назвы гарадоў як удакладненьні. Таму ў гэтым выпадку слушнай назвай будзе «Дняпро (футбольны клюб, Дняпро)». Тым больш яшчэ быў футбольны клюб з такой жа назвай у горадзе Чаркасы. --Ліцьвін (гутаркі) 21:55, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў мае быць толькі Дняпро Дніпро (футбольны клюб). --Dymitr 23:42, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, сапраўды, гэта асноўная назва, а вось альтэрнатыўнай будзе Дняпро (футбольны клюб, Дняпро). --Ліцьвін (гутаркі) 23:46, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Не зусім разумею навошта патрэбна альтэрнатыўная назва. --Dymitr 23:48, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Зрабіць перанакіраваньне. У сувязі з тым, што асноўная назва горада — Дніпро, а альтэрнатыўная — Дняпро. --Ліцьвін (гутаркі) 23:49, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Разнастайныя пагадненьні пра назвы артыкулаў — гэта, мабыць, даволі добра, але параіў бы ўявіць, што падумае выпадковы чытач пра гэты разьдзел Вікіпэдыі, калі ўбачыць загаловак кшталту «Дняпро Дніпро (футбольны клюб)»? Вікіпэдыя ствараецца ўсё ж дзеля чытачоў. Zhauner Litouski (гутаркі) 21:50, 11 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]
А што падумае чытач пра гэты разьдзел Вікіпэдыі — be:ФК Дняпро Дніпро, be:Вышнэвэ? Асабіста я за традыцыйную назву Дняпро. Але толькі адзін я выказаўся за гэтую назву як асноўную. Таму зараз маем тое, што маем. Гэтае пытаньне можна вырашыць толькі праз абмеркаваньне. Калі большасьць выкажацца за традыцыйную назву, то вернем назву Дняпро, а пакуль... --Ліцьвін (гутаркі) 22:10, 11 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]