Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Дзьмітры Калдун

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Радыё Свабода выкарыстоўвае імя Зьміцер. --Ліцьвін 00:01, 29 кастрычніка 2008 (UTC)

Гэта, канечне, маё суб'ектыўнае меркаваньне, але я лічу, што такія імёны як Зьміцер, Кастусь, Юрась, Міхась і да іх падобныя, маюць больш вузкае значэньне за імя Дзьмітры: яны характарызуюць да таго ж жыцьцёвую пазыцыю чалавека, ягоныя погляды. Асабіста я не магу называць адначасова Зьміцерам, да прыкладу, Бартосіка і Калдуна. Да таго сам Калдун так сябе наўрадці называе. Але, пэўна, дадзенае пытаньне мусіць быць вынесенае на больш шырокае абмеркаваньне. Удзельнік:Karybut
Добра, хай так і будзе. --Ліцьвін 20:20, 29 кастрычніка 2008 (UTC)
Думаю, асабістае імя ня можа мець больш вузкага ці больш шырокага значэньня. Гэта найменьне. Пасоўвацца можа ўжывальнасьць, канатацыя і г.д. А Зьміцер - гэта адзін з беларускіх варыянтаў імені. Дарэчы, Дзьмітры таксама ёсьць у артаграфічным слоўніку НН. У нармальнай сытуацыі імя адлюстроўвае не жыцьцёвую пазыцыю чалавека, а ягоную нацыянальнасьць, максымум густ ягоных бацькоў (ці ягоны). Зьміцер - гэта не нацыяналіст, патрыёт ці яшчэ хто-небудзь, Зьміцер - гэта проста беларус. Мы ж аўтаматычна называем расейца Николая Мікалаем і г.д. Чаму ж Дмитрия Зьміцерам не назваць? Але ж рэальна ў беларускай мове гэтыя варыянты суіснуюць. Прапаную зрабіць два варыянты назвы артыкулу і перанакіраваньне. Думаю, нават ня важна, адкуль куды.--Vojt V 15:02, 31 кастрычніка 2008 (UTC)
Цалкам згодзен! Пры напісаньні артыкула я ўсюды выкарыстоўваў Зьміцер. --Ліцьвін 16:48, 31 кастрычніка 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Дзьмітры Калдун»

Пачаць абмеркаваньне