Абмеркаваньне:Гімн Банглядэшу
як па мне, кантрукцыі "расейска (бенгальска-кітайска)моўны" выглядаюць грувастка. Тым больш у дачыненьні да літаратуры. Асноўны прынцып -- на якой мове пісаў да той літаратуры аўтар і належыць. Хай Рабіндранат Тагор будзе бенгальскім паэтам, а?--Xaczyk 19:18, 8 Dec 2004 (UTC)
Наконт грувасткасьці я згодзен. Але праблема ў тым, што этнічна-нацыянальныя прыналежнасьць і пачуцьці Тагора наўрад ці можна перадаць аднім словам. Так, ён быў бэнгальцам і пісаў переважна па-бэнгальску. Але таксама ён пісаў на гіндзі і па-ангельску. Грамадзанства ён меў, вядома, індыйскае. Ён адначасова быў патрыётам і Бэнгаліі, і Індыі, у склад якой у той час уваходзіла уся Бэнгалія. Заходняя Бэнгалія (адкуль родам быў Тагор), з насельніцтвам 80 мільёнаў, і сёньня зьяўляецца часткаю Індыі. Таму ня вельмі слушна было б назваць Тагора проста бэнгальскім паэтам (дарэчы, як бы Вы назвалі шматлікіх сёньняшніх індыйскіх пісьменьнікаў, якія пішуць выключна па-ангельску?). Але й проста індыйскім паэтам Тагора назваць непажадана.
Я быў бы зацікаўлены пачуць прапановы наконт таго, як яшчэ яго можна апісаць, адначасова назваўшы яго грамадзянства і этнічнасьць. --Rashed 22:37, 10 Dec 2004 (UTC)
- Я б яго называў у дадзеным кантэксьце бенгальскім паэтам. Бо гэта з аднаго боку да пэўнай ступені сінанімічна як "індыйскаму паэту", а з другога боку заўважна лучнасьць з Бангладэшам і адпавядае стану рэчаў. Літаратар у першую чаргу належыць мове. Можна канешне напісаць "індыйскі паэт бенгальскага паходжаньня". --Xaczyk 16:47, 13 Dec 2004 (UTC)
Разьмяшчэньне тэкстаў
[рэдагаваць крыніцу]Можа зрабіць з дапамогай табліц як у артыкуле Ода да радасьці? --EugeneZelenko 02:55, 11 Dec 2004 (UTC)
Добрая йдэя! Зроблена. --Rashed 03:28, 11 Dec 2004 (UTC)