Абмеркаваньне:Грамадзянства БНР
Прапаную такі варыянт. Ён, ІМГО, больш нэўтральны:
«Грамадзянства БНР» — праэкт, распачаты 25 сакавіка 1998 года на 80-я ўгодкі абвяшчэньня БНР па ініцыятыве БНФ "Адраджэньне".
Шлях і мэта
[рэдагаваць крыніцу]На пункт гледжаньня БНФ "Адраджэньне", толькі Рада БНР валодае легітымнасьцю беларускае ўлады. Але, на іхні пункт гледжаньня, цяперашняя Рада БНР — ня столькі дзеючая арганізацыя, колькі існуючы "сымбаль" няіснае БНР.
Шляхам прыёму заяваў да БНФ, пачала стварацца супольнасьць "Грамадзяне БНР"; "грамадзянінам БНР" можа зрабіцца любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Самая Рада БНР ухваляе існаваньне грамадзян БНР [1].
Пасьля, згодна пляну БНФ, "грамадзяне БНР" пачнуць ствараць г.зв."камітэты грамадзянаў" як мясцовыя прадстаўнічыя ворганы самакіраваньня БНР, што будуць выконваць разнастайныя функцыі: ствараць выбарчыя кaмicii, праводзіць выбары, утвараць нацыянальную асамблею ці Раду камітэтаў грамадзянаў БНР, прызначаць часовы ўрад.
Прэцэдэнты
[рэдагаваць крыніцу]Раней, у 1989 — 1991 гадах, падобныя камітэты грамадзянаў ужо ствараліся ў Летуве, Літве, Латвіі.