Абмеркаваньне:Германаваслабадзкі сельсавет
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Ня ведаю чаму ў http://maps.by/searchate менавіта такая назва. Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Другое выданне. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6. Старонка 44 — Чырвоная Слабада. У Быхаўскім раёне, старонка 47, таксама Чырвоная Слабада. Цікава, што тутака таксама Чырвоная Слабада, і пры гэтым маюцца спасылкі на Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0 і Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997. --Ліцьвін (гутаркі) 17:25, 6 красавіка 2012 (FET)
- Менавіта Красная Слабада ўжываецца ў нарматыўным даведніку: Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). Мяркую, што нарматыўны даведнік мае большую аўтарытэтнасьць, тым больш, што і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці зь ім згодны. Яшчэ варта праверыць, ці сапраўды назва Чырвоная Слабада ёсьць у тых крыніцах, а ня проста зьяўляецца даслоўным перакладам артыкула з расейскай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 18:24, 6 красавіка 2012 (FET)
- Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь для вас не зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай?
- Я ўжо сказаў, што дзіўна было бачыць на http://maps.by/searchate такія назвы. Думаю, гэта проста калька з расейскай мовы, і больш таго, я заўважыў тамака і другія памылкі. Вось яшчэ адна крыніца: Рэспубліка Беларусь. Маштаб 1:400 000. Карта складзена і падрыхтавана да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай Камітэта геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1994 г., выпраўлена Дзяржаўным прадпрыемствам "Мінская друкарская фабрыка" Камітэта дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь у 1998 г. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 1999. Таксама на мапе пазначана: Перадача геаграфічных назваў на беларускую мову выканана Рэспубліканскай тапанімічнай камісіяй Акадэміі навук Беларусі.
- А ў «Гарады і вёскі Беларусі» пагляджу, як будзе магчымасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 16:31, 7 красавіка 2012 (FET)
- Вось яшчэ крыніца, дзякуй удзельніку Rymchonak: Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.17, С.316: Чырвоная Слабада. --Ліцьвін (гутаркі) 00:15, 9 красавіка 2012 (FET)
- Дадатковая крыніца з спасылкамі на літаратуру. У кожным разе, і тая, і тая назва зьяўляюцца легітымнымі і падмацаванымі аўтарытэтнымі крыніцамі. Але і той, і той варыянт зьяўляюцца ўсяго толькі асавечаным варыянтам спрадвечнай назвы Германава Слабада. --Red_Winged_Duck 13:11, 9 красавіка 2012 (FET)
- Цікава, што тамака ў разьдзеле «Крыніца інфармацыі» прыведзены:
- 1) Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003. У руках трымаю гэтую энцыкляпэдыю і бачу на старонцы 316: «ЧЫРВОНАЯ СЛАБАДА, вёска ў Акцябрскім р-не...» Пры гэтым троху вышэй: «ЧЫРВОНАЯ СЛАБАДА, Красная Слабада, гарадскі пасёлак у Салігорскім р-не...» Атрымліваецца, што пра вёску ў Акцябарскім раёне толькі Чырвоная Слабада і ніяк інакш. Тое самае і пра вёску ў Быхаўскім раёне, на старонцы 316: «ЧЫРВОНАЯ СЛАБАДА, вёска ў Быхаўскім р-не...»
- 2) Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004. Так і ня трапіла мне гэтая энцыкляпэдыя, але думаю, што і ў ёй будзе толькі Чырвоная Слабада. Вось энцыкляпэдыю пра вёскі Магілёўскай вобласьці я пачытаў, тамака я пабачыў: «ЧЫРВОНАЯ СЛАБАДА, вёска ў Чырвонаслабодскім с/с Быхаўскага р-на...» і толькі.
- Вось і атрымліваецца, што з 3-х у 2-х прыведзеных крыніцах толькі Чырвоная Слабада.
- Трэба заўважыць, што ўсе гэтыя вёскі атрымалі сучасную назву ўжо пры савецкай уладзе. Вёска ў Быхаўскім раёне да 1946 году называлася Ўзьніцкая Слабада, а да 20.01.1939 — Узьнікі. У Акцябарскім раёне да 1929 году — Германава Слабада. А ўсе яны ўжо пры савецкая ўладзе сталі «Красные». Я бы яшчэ падумаў, калі гэтыя вёскі мелі бы гэтую назву яшчэ да савецкай улады, а так атрымліваецца, што вёскі Чырвоныя і толькі. Лічу, што з улікам усяго сказанага, трэба перанесьці, вядома з пазначэньнем крыніц. --Ліцьвін (гутаркі) 14:37, 9 красавіка 2012 (FET)
- Хоць я і ня супраць назвы Германава Слабада, але што з сельсаветам рабіць... думаю, хай будзе Чырвонаслабодзкі, пакуль мала інфармацыі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:00, 9 красавіка 2012 (FET)
- Крыніца: Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С.В.Марцэлеў; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0 — Таксама Чырвоная Слабада. --Ліцьвін (гутаркі) 21:41, 10 красавіка 2012 (FET)
- Дадатковая крыніца з спасылкамі на літаратуру. У кожным разе, і тая, і тая назва зьяўляюцца легітымнымі і падмацаванымі аўтарытэтнымі крыніцамі. Але і той, і той варыянт зьяўляюцца ўсяго толькі асавечаным варыянтам спрадвечнай назвы Германава Слабада. --Red_Winged_Duck 13:11, 9 красавіка 2012 (FET)
А цяпер можна і назву сельсавету абмеркаваць. Вёска называецца Германава Слабада (савецкая назва — Чырвоная Слабада, сучасная назва — Красная Слабада). З улікам абмеркаваньня, прыметнікі ад гэтых назваў будуць наступныя: Германаваслабадзкі, Чырвонаслабадзкі і Краснаслабадзкі. Пры гэтым чагосьці ў ЭГБ іншыя назвы і адна нават праз злучок — Германа-Слабадзкі (т. 3, с. 50) і Германаваслабодзкі (т. 4, с. 96). --Ліцьвін (гутаркі) 14:36, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
Цікавы момант. У ЭГБ (т. 4, с. 96) бачым наступнае: «Капаткевіцкі раён... 12.2.1935 адноўлены, уключаў 13 сельсаветаў... Германаваслабодскі...». І гэта з улікам таго, што ў 1929 годзе вёску перайменавалі ў Чырвоную Слабаду (БЭ, т. 17, с. 316). Атрымліваецца, ці назву сельсавету не зьмянілі ці, хутчэй за ўсё, супрацоўнікі БелЭн проста ўжываюць гістарычную назву. --Ліцьвін (гутаркі) 17:46, 3 кастрычніка 2018 (MSK)