Абмеркаваньне:Герб Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Недзе калісьці чытаў, анэкдот/казку/рэальную гісторыю што нібыта існавала два варыянты герба Менску — каталіцкі і праваслаўны. Адрозьніваліся яны толькі тым, што на каталіцкім варыянце былі 4 анёлы, а на праваслаўным — 6. Зараз паспрабаваў пашукаць, але нідзе нічога такога ня знайшлося. Карацей, калі хто рапам ведае пра гэта падрабязьней, то было б цікава. —zedlik 21:55, 8 кастрычніка 2009 (UTC)

Сапраўды, менскі герб як бы мовіць меў «праваслаўную» і «каталіцкую» рэдакцыі, прынамсі гэтак можна клясыфікаваць вядомыя выявы герба на пячатках менскага магістрату. Аднак паводле кнігі «Памяць» адрозьненьні паміж імі былі толькі ў вобразе Панны Марыі — на «каталіцкіх» пячатках яна была апранутая накшталт каталіцкай манашкі. Дарэчы, першапачатковы варыят герба быў «праваслаўны», у кан. XVII ст. ён зьмяніўся на «каталіцкі», у 1730-х як ня дзіва зноў пачалі карыстацца «праваслаўным» гербам, з 1770-х і да апошніх дзён менскага самакіраваньня — «каталіцкім». --Казімер Ляхновіч 19:04, 9 кастрычніка 2009 (UTC)
Ого, значыць амаль праўда :) Дзякуй вялікі за зьвесткі! Дарэчы, можа варта дадаць гэтыя зьвесткі ў артыкул, магчыма нават у разьдзел «цікавыя факты». Думаю, гэта можа быць цікава ня толькі мне :) —zedlik 23:14, 10 кастрычніка 2009 (UTC)
Слушна. Дадаў зь невялічкімі ўдакладненьнямі + знайшоў у Сеціве яшчэ трохі цікавыя зьвестак. --Казімер Ляхновіч 01:20, 11 кастрычніка 2009 (UTC)
Выдатна атрымалася, дзякуй! —zedlik 02:22, 11 кастрычніка 2009 (UTC)

Мне здаецца, што пара ў гэтай версіі Вікіпелыі аднавіць гістарычную справядлівасць адносна канфесійнай варыяцыі гербу Менску. Першапачатковы варыянт гербу прадстаўляе сабой Унебаўзяцце Дзевы Марыі - гэта каталіцкі дагмат. Тып абразоў, які праўдстаўляе Унебаўзяцце, называецца Ассунта (Assunta). Паводле гэтага тыпу марыйных абразоў, Дзева Марыя прадстаўляецца ў атачэнні анёлаў, стоячая на хмары. У візантыйскай (праваслаўнай і вуніяцкай) традыцыі, заканчэнне жыцця Багародзіцы прадстаўляецца як Успенне ("упаданне ў сон")- Дзева Марыя ляжыць на ложку ў атачэнні розных асоб. Канфесійная розніца ў гербе бачна ў форме рук Марыі - складзеных разам у малітоўным жэсце (як прынята ў католікаў лацінскага абраду) - або разведзеных (візантыйскі абрад). Ki2

Калі ласка, не выдаляйце з артыкула зьвесткі, якія пацьверджаны крыніцамі. І не забывайце, што вашыя зьвесткі таксама мусяць быць падмацаваныя крыніцамі, бо ў Вікіпэдыі забароненыя ўласныя дасьледаваньні. Я адмяніў вашыя праўкі, бо яны выдалілі перашапачатковы зьмест і ня мелі крыніц. Калі такія крыніцы зьявяцца, вы можаце дадаць іх у артыкул, але без выдаленьня ўжо існага зьместу. --Red_Winged_Duck 11:50, 24 чэрвеня 2014 (FET)

Аб якіх пацверджаных крыніцах можа ісці гаворка, калі артыкул змяшчае ў сабе супярэчнасці і падман? "Менскі герб — адлюстраваньне вельмі папулярнага, асабліва ў каталіцкім сьвеце... у эпоху Контрарэфармацыі гэты сюжэт зрабіўся адным з самых улюбёных у каталіцкай іканаграфіі". Тут усё парвільна - іканаграфічны тып на гербе - Ассунта - Унебаўзяцце Дзевы Марыі - тыповы толькі для каталіцтва. Раптам у наступным сказе мы чытаем: "выява на першапачатковым варыянце гербу (1591) больш адпавядала традыцыйнаму трактаваньню Маці Божай у праваслаўных" - у гэтым сказе крыецца праблема. Ён супярэчыць папярэдняму і спасылка на крыніцу не прыведзена. Ён супярэчыць таксама тэскту прывілея Жыгімонта Аўгуста, які ў артыкуле прыведзены, у якім на гербе загадваецца прадстаўляць "фикгуру внебовзятья панны Марыи". Калі дагмата аб унебаўзяцці Дзевы Марыі ў праваслаўі няма, то як жа тады "выява на першапачатковым варыянце гербу (1591) больш адпавядала традыцыйнаму трактаваньню Маці Божай у праваслаўных"?