Абмеркаваньне:Генацыд чаркесаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Старонка представляе адну версию - генацыдальну. Гэта не нейтральна.

Нейтральнасть старонки[рэдагаваць крыніцу]

Старонка не нейтральна(однабока представляе адну версию)

Калі вы валодаеце пытаньнем, калі ласка, дапоўніце артыкул іншымі распаўсюджанымі вэрсіямі ў адпаведнасьці з правіламі Вікіпэдыі. —zedlik 18:26, 5 красавіка 2009 (UTC)

Можна на расейскай мове?

На жаль, не, бо гэта ня будзе адпавядаць патрабаваньням Вікіпэдыі. Калі ў вас ёсьць зьвескі па гэтым пытаньні па-расейску, вы можаце зьмясьціць іх тут у гутарках. Калі знойдуцца ахвотныя іх перакласьці на беларускую, гэтыя зьвесткі могуць быць перанесеныя ў артыкул. —zedlik 18:38, 19 красавіка 2009 (UTC)
Можна таксама запачаткаваць артыкул на расейскай Вікіпэдыі. Вікіпэдыйцы часта карыстаюцца іншымі моўнымі вэрсіямі, робяцца пераклады. Bocianski 19:00, 19 красавіка 2009 (UTC)

Старонка не нейтральна. Гэта не адпавядае правiлам Вікіпэдыі.

Што менавіта, на вашую думку, не нэўтральна на старонцы? Калі вы супраць самога сьцьвярджэньня пра генацыд, то існуюць шматлікія дасьледаваньні на гэтую тэму: пра тое, што мясцовыя вёскі сыстэматычна вынішчаліся цалкам расейскімі войскамі — Derluguian, Georgi M. 2006 [1]; пра тое, што там праводзілася Расейская калянізацыя — Smirnov, Andrei. 2006 [2]; пра тое, што да 90% чаркесаў (больш за 3 мільёны) зьмінілі сваё месцажыхарства з гэрыторыяў, заваяваных Расеяй — Kullberg, Anssi and Christian Jokinen. 2004. From Terror to Terrorism: the Logic on the Roots of Selective Political Violence. The Eurasian Politician, July 2004. [3]; пра тое, што падчас гэтых падзеяў прынамсі дзясяткі тысячаў чаркесаў памерлі або былі забітыя ў "праграме ўзброеннага выгнаньня, дэпартацыі і разьні, зьдзейсьненай пад кантролем расейскага ўраду" — Bloxham, Donald. The Great Game of Genocide. 2005, page 42.
Прывядзіце, калі ласка, аб’ектыўныя крыніцы, дзе сьцьвярджаецца, што «ніякага генацыду не было», і што гэта толькі адна вэрсія. —zedlik 21:08, 19 красавіка 2009 (UTC)
Старонка не не нэўтральна, так как:

1. Представляе толька адну версию. 2. "Генацыд" афыцыяльна не прызнан ни адной крайной. Не прызнан он и ООН. 3. Цэленаправленай палытики по истреблению чаркесаў не было. Канешна,памерлі многа чаркесаў(вайна есть вайна), но никто не был убит толька па нацыональнаму прызнаку. 4.Iснуюць многа источникаў, где генацыд не прызнаётся.

Не праблема, прывядзіце канкрэтныя спасылкі на гэтыя шматлікія крыніцы і дасьледаваньні (лепей навуковыя), дзе сьцьвярджаецца, што генацыду не было. Тады гэты пункт гледжаньня будзе таксама дададзены на старонку і гэта толькі павялічыць яе нэўтральнасьць. Цяпер усе спасылкі сьведчаць пра адваротнае, таму паставіць шаблён парушэньня нэўтральнасьці я не магу. Падрабязьней пра спосабы прадстаўленьня некалькіх існых пунктаў гледжаньня глядзіце Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня. —zedlik 17:43, 20 красавіка 2009 (UTC)
Можна на расейскай мове?
Калі на расейскай мове, то на гэтай старонцы — у гутарках, бо артыкулы мусяць быць па-беларуску. Пасьля будзе бачна, што можна зрабіць з вашай інфармацыяй. —zedlik 14:22, 26 красавіка 2009 (UTC)
http://www.rusk.ru/newsdata.php?idar=162799
http://www.apn.ru/publications/comments20815.htm
Гэта і ёсьць «Iснуюць многа источникаў, где генацыд не прызнаётся»? Я вам прывёў спасылкі на працы гісторыкаў з навуковымі ступенямі прафэсара, вы прывялі спасылкі на артыкулы, адзін зь якіх ананімны, у другім аўтар — невядома хто з 191 згадкай у гугле, і ўвесь доказ адсутнасьці генацыду ў якіх зводзіцца да «генацыду не было, бо гэта відавочна» і «сцэнар генацыду такі самы, як галадамору ва Ўкраіне, таму яго не было». Вам самім не здаецца гэта сьмешным? Я ня магу нават ніводнай цытацы адтуль узяць, каб паставіць у процівагу вышэйапісаным фактам. Прабачце, але я на такім узроўні дыскусію весьці не магу. Дайце, калі ласка, спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, дасьледаваньні, на працы гісторыкаў, пажадана вядомых і з навуковымі ступенямі. —zedlik 15:28, 26 красавіка 2009 (UTC)