Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Вярэнаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У катэгорыі "Мястэчка на старых здымках" на шостым фотаздымку - сінагога. Зараз там размяшчаецца спартыўная школа.

У катэгорыі "Вуліцы і пляцы": "Рынак пляц", калі я не памыляюся, носіць назву вуліца Савецкая — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Паўлік Віленскі (гутаркі · унёсак) 18:59, 17. február 2016‎.

Дзякую за ўдакладненьне. Каб яшчэ ідэнтыфікаваць іншыя здымкі. У арыгінальнай кнізе ёсьць подпісы, здаецца, на іўрыце, але аўтаматычныя перакладчыкі нічога ўцямнага не даюць. Што датычыцца вуліц: калі меркаваць з мапы мястэчка, то выглядае, што Рынак застаўся бяз назвы (пляцоўка паміж домам культуры і унівэрмагам з аднаго боку і поштай і райвыканкамам з другога?). Шкада, што прынамсі ў інтэрнэце няма ніякіх дасьледаваньняў пра тутэйшыя гістарычныя ўрбанонімы. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:11, 17 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Ешыбот і Балатнянка.

[рэдагаваць крыніцу]

Я даведаўся што на гэтых фотздымках. Ешыбот - знаходзіцца ў весцы Радунь. Хата, што на малюнку "Балатнянка" - знаходзіцца каля мяжы з Літвой за вескай Беняконі. Думаю што трэба перанесці гэтыя фотаздымкі ў адпаведныя катэгорыі

Зроблена. Трохі засмучвае, што абедзьве выявы зьмяшчаюцца ў кнізе пра Воранава. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 19:09, 1 траўня 2016 (MSK)[адказаць]

Я пераношу ў Вярэнаў і ў Вярэнаўскі раён. Цікавы момант: Настаўніцкая газэта і Вярэнаўскі раён :-) Дарэчы, у артыкуле зьмяшчаецца дадатковая цікавая інфармацыя. --Ліцьвін (гутаркі) 01:10, 20 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Сёньня патэлефанаваў да дырэктара школьнага гісторыка-краязнаўчага музэю ў Радуні Івана Іванавіча Фясенка. Менавіта ён распрацаваў даведнік «Кароткі тапанімічны слоўнік Воранаўскага раёна». Ён таксама лічыць, што мястэчку трэба вярнуць гістарычную назву — Вярэнаў. --Ліцьвін (гутаркі) 14:14, 21 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]