Абмеркаваньне:Бортніцтва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ўся йнфармацыя - ёсьць плён маёй працы (з'яўляюся распрачынальнікам інфармацыйнага ўласнага праекту: Бортніцтва на Беларусі):)) - паціху буду напаўняць гэтую тэму. Vaukalaka

Дзякуй! Ёсьць невялікае пытаньне адносна тэкту пад пячорнай выявай. У артыкуле напісана пра 10 тысячаў гадоў на н. э., а ў іншых Вікіпэдыях у камэнтарах да гэтай выявы напісана, што малюнак зроблены 6000 гадоў таму (напрыклад, у польскай — pl:Pszczelarstwo, каталянскай — ca:Mel, францускай — fr:Apiculture). Ці маглі б вы ўдакладніць зьвесткі пра 10 тысячаў гадоў да н. э.? —zedlik 21:00, 14 кастрычніка 2009 (UTC)

Так, згодзен, што ёсьць нейкая няяснасьць у датах:) - думаю выправіць на тую дату, што выкарыстоўваецца Гішпанцаў і Хранцузаў:) Дакладна гэную ўзяў з "Занятие издревле благородное" - аўтары Цярохін и Гуркоў, 1987 г. - Vaukalaka 18:48, 15 кастрычніка 2009 (UTC) Спадарства, калі ласка дапамажыце, як зрабіць так, каб трошкі зьменшыць выяву (але пакінуць яе ў рамцы зправага боку). мне нешта не падабаецца бягучае становішча (пакуль не атрымоўваецца лепей:)Vaukalaka 19:25, 15 кастрычніка 2009 (UTC)

Памер выявы рэгулюецца з дапамогай дадатковага парамэтру |Nпкс|, дзе Nпкс — шырыня выявы ў піксэлях. Напрыклад: |160пкс| (зараз у артыкуле). Можаце зьмяніць парамэтар на свой густ. --Казімер Ляхновіч 19:41, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
Зразумела, дзякуй. Наконт датаў, проста заўважу, што іншыя Вікіпэдыі падаюць 6000 гадоў таму (то бок 4000 гадоў да н. э.). Ня маю пярэчаньняў наконт любой з дадаў, бо па мне яны ўсе аднолькавыя :) Проста калі гэта раптам засталося незаўважаным.
Наконт памеру ўсё слушна вышэй напісана, паспрабуйце. Дарэчы, каб адразу ўбачыць, як атрымаецца, можна выкарыстоўваць кнопку «Праглядзець» перад захаваньнем, што побач з кнопкай захаваньня старонкі. —zedlik 19:50, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
усё ж такі аставіў дату малюнка ў пячоры 10 000 год да н.э. - як пазначана ў кнізе - але калі знойду больш "адэкватную" дату, абавязкова нанова ўпішу й пастаўлю крыніцу:)Vaukalaka 17:49, 17 кастрычніка 2009 (UTC)
Файна! Насамрэч, калі ёсьць друкаваная крыніца, то да яе даверу больш, чым да зьвестак зь іншай Вікіпэдыі. Таму на маю думку цяперашні варыянт — аптымальны, дзякуй! —zedlik 01:34, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Спадарства, калі ласка, парайце - як лепей артыкул ствараць (на конт гэтага) адзін й вялікі (у межах дазволенага й рэальнага), ці лепей падаць асноўныя зьвесткі з спасылкамі на йншыя артыкулы, якія па-памерах будуць невялікімі (але зьмястоўнымі:). На мой розум, паспрапбаваць зрабіць вялікі артыкул (але на асноўныя пытаньні больш дасканалы матэрыял падаваць у маленькіх асобных артыкулах - пакуль думаю, што вылучыць у такія маленькія артыкулы:)...)Vaukalaka 08:08, 20 кастрычніка 2009 (UTC)

Так, на маю думку лепей згадаць пра ўсе аспэкты-праявы бортніцтва ў адным вялікім артыкуле, але, калі напрыклад, ідзе падрабязная размова пра тэму, зьвязаную з бортніцтвам, але якую таксама можна вылучыць у асобную, то яе можна выкласьці, напрыклад, у сьціслым выглядзе з спасылкай на падрабязны артыкул па гэтай тэме, напрыклад, як зроблена ў артыкуле Беларусь у разьдзелах «Назва» ці «Гісторыя».
Увогуле гэта дастаткова суб’ектыўнае пытаньне, таму тут можна арыентавацца і на ўласны густ :) Калі, напрыклад, тэкст сьцяной (як, напрыклад, паміж загалоўкамі «Гісторыя й шлях развіцьця» і «Бортнае заканадаўства»), то, натуральна, яго будзе складана чытаць: тут ужо варта будзе альбо разьбіць на больш дробныя часткі, альбо перанесьці тэкст ў асобны артыкул, пакінуўшы ў гэтым артыкуле асноўных зьвестак на тры-чатыры-пяць абзацаў. Але насамрэч ніякіх строгіх правілаў няма. Глядзіце, як напісаныя іншыя артыкулы, кіруйцеся ўласным густам, калі ўжо зусім ня ў той бок пойдзе, дык будзе бачна, як лепей зрабіць :) —zedlik 10:12, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй, пакуль вырашыў распрацаваць гэтую тэму ў адным артыкуле - а потым, калі болей цікавага й карыснага матэрыялу будзе (ён ёсьць - але я яго пачынаю нанова праглядаць), пагляджу - як ўсё атрымалася:)Яшчэ раз дзякуй за падтрымку Vaukalaka 10:22, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Ды няма за што, дзякуй за ваш унёсак! :) —zedlik 10:45, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Выдатны артыкул. Варта б яго ў выбраная намінаваць. --Jauhienij 17:18, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Таксама і я падумаў. Bocianski 17:45, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Артыкул, сапраўды, вельмі цікавы і даволі грунтоўны. Адзінае, было б пажадана пры адпаведнай магчымасьці праставіць у зносках нумары старонак. --Казімер Ляхновіч 20:11, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй, ў выбраныя гэта добра:) Прастаўлю старонкі (трошачкі трэба пачакаць):) вось зараз яшчэ раз праглядаю артыкул і ёсьць жаданьне трошкі выправіць бортнае заканадаўства, мядовы бунт і тады можна на намінавацца:)Vaukalaka 10:22, 4 лістапада 2009 (UTC)

Гісторыя й шлях развіцьця[рэдагаваць крыніцу]

Прагучала ідэя, неяк падрабіць гэтую частку "гісторыя...." - каб у навігацыі таксама было зручна (я прапаную) разьбіць на загалоўкі другога ўзроўня (можа й трэцьцяга). Vaukalaka 07:25, 12 лістапада 2009 (UTC)

Нарэшце выправіў спасылкі - зараз яны выглядаюць значна прыгажэй:)Vaukalaka 15:58, 16 лістапада 2009 (UTC)

Дзякуй! Сапраўды, выглядае больш зграбна. --Казімер Ляхновіч 16:34, 16 лістапада 2009 (UTC)

Прапаную пазначыць са спасылкай на заўвагі семантыку слова грівна ў сказе: «Аже оукрадеть кто борть, то 12 грвн продаже», «Аже розна-менаеть бьрть, то 12 грвн», бо ня кожны ведае, што грівна - гэта, згодна са старабеларускім слоўнікам, адзінка вагі каштоўных металаў, роўная прыблізна 196 г., то бок штраф складаў болей за 2,3 кг (мусіць срэбра?). --Jauhienij 13:07, 8 сьнежня 2009 (UTC)

Я ня супраць, згодзен, што трэба пазначыць, толькі пакуль ня зусім разумею што рабіць:) Vaukalaka 12:14, 10 сьнежня 2009 (UTC)
Нармальна, зрабіць там спасылку і напісаць хаця б накід пра гэтай адзінкі. Bocianski 18:04, 11 сьнежня 2009 (UTC)
Усё зроблена:) Vaukalaka 09:02, 12 сьнежня 2009 (UTC)